У апошні дзень прыёму дакументаў інфармаванне абітурыентаў наконт прахадных балаў будзе спынена а 15‑й
14.05.2010 16:37
—
Новости Общества
|
Пра гэта паведаміў першы намеснік міністра адукацыі Аляксандр Жук. Паводле ягоных словаў, традыцыйна апошні дзень прыёму дакументаў для паступлення ў ВНУ і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы адзначаецца як самы вялікі. «З мэтай спынення перакідання дакументаў з»непраходнага»факультэта на»прахадны», а таксама з мэтай пазбягання чэргаў у прыёмных камісіях інфармаванне на афіцыйным сайце abiturient.by, ва ўсіх навучальных установах, на ўсіх інфармацыйных дошках будзе скончана роўна а 15.00», — сказаў Аляксандр Жук. У апошні дзень прыёму дакументаў допуск у навучальную ўстанову, у якім размяшчаецца прыёмная камісія, завершыцца а 18.00. Пры гэтым чальцы прыёмнай камісіі будуць прымаць дакументы ад абітурыентаў, якія знаходзяцца ў будынку ВНУ, і пасля спынення допуску ў будынак. Згодна з правіламі, усе прыёмныя камісіі будуць працаваць у буднія дні з 9.00 да 18.00. Прыёмныя камісіі ВНУ МНС, МУС і Мінабароны будуць адкрыты і ў суботы — 10, 17 і 24 ліпеня, ВНУ Мінкультуры — у суботаы10, 17, 24 ліпеня і нядзелі 18 і 25 ліпеня. Прыёмныя камісіі ВНУ так званага другога патоку будуць працаваць у суботы 17, 24 і 31 ліпеня, а таксама ў нядзелю — 25 ліпеня і 1 жніўня. БЕЛТА Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта паведаміў першы намеснік міністра адукацыі Аляксандр Жук.Паводле ягоных словаў, традыцыйна апошні дзень прыёму дакументаў для паступлення ў ВНУ і...
|
|