Мінадукацыі: У найбліжэйшыя гады колькасць выпускнікоў школ сур’ёзна зменшыцца
14.05.2010 17:38
—
Новости Общества
|
Колькасць выпускнікоў сярэдніх школ сёлета знізіцца на 10,8 тыс. чалавек — да 88,2 тыс. школьнікаў.
Пра гэта на традыцыйнай нарадзе адказных сакратароў прыёмных камісій ВНУ 14 мая ў Мінску паведаміў першы намеснік міністра адукацыі Беларусі Аляксандр Жук. Паводле яго слоў, у «наступныя гады колькасць выпускнікоў таксама будзе сур’ёзна памяншацца, скараціўшыся да 2014 года больш чым на траціну, і складзе менш за 60 тыс. чалавек».Жук адзначыў, што ва ўмовах наяўнай дэмаграфічнай сітуацыі ўзрасце канкурэнцыя сярод ВНУ. «Не трэба скідваць таксама з рахункаў і расійскія ВНУ, асабліва ў прыгранічных раёнах, якія на самых выгадных умовах прыцягваюць абітурыентаў з Беларусі», — дадаў ён. Намеснік міністра заклікаў прадстаўнікоў ВНУ сканцэнтраваць намаганні на правядзенні прафарыентацыйнай работы, прыцягненні абітурыентаў не толькі з Беларусі, але і іншых краін «з мэтай фарміравання паўнацэннага кантынгенту і забеспячэння нармальнага функцыянавання ўстаноў адукацыі». Жук паведаміў, што ў 2009 годзе на ўсе формы навучання ў беларускія ВНУ былі залічаны 2.798 грамадзян замежных дзяржаў, што на 37,5% больш, чым у 2008 годзе. На яго думку, ВНУ павінны актыўна прапагандаваць беларускую сістэму адукацыі і прасоўваць прапановы на рынак адукацыйных паслуг за мяжой. Намеснік міністра адзначыў, што Беларусь выходзіць на новы ўзровень эканамічных адносінаў з шэрагам краін. «Развіццё гандлёва‑эканамічных сувязей, экспарт абсталявання і айчынных тэхналогій відавочна патрабуюць кадравага суправаджэння, — сказаў ён удзельнікам нарады. — Наша задача — своечасова адрэагаваць на запыты прадпрыемстваў і арганізацый, якія ўдзельнічаюць у рэалізацыі міжнародных кантрактаў». Нагадаем, у 2010 годзе ў дзяржаўныя і прыватныя ВНУ Беларусі на ўсе формы атрымання адукацыі запланавана прыняць 102,7 тыс. чалавек, што на 4,9 тыс. студэнтаў больш, чым у 2009 годзе. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Колькасць выпускнікоў сярэдніх школ сёлета знізіцца на 10,8 тыс. чалавек — да 88,2 тыс. школьнікаў.Пра гэта на традыцыйнай нарадзе адказных сакратароў прыёмных...
|
|