13 траўня на TUT.BY беларусы свету
17.05.2010 20:44
—
Новости Общества
|
20-21 траўня ў Мінску пройдзе Пяты міжнародны кангрэс беларусістаў, для ўдзелу ў якім у Мінск з’едуцца навукоўцы з ўсяго свету, якія цікавяцца і вывучаюць Беларусь. Скарыстаўшыся нагодай, мы вырашылі пагаварыць у студыі TUT.BY пра тое, чым сёння наша краіна цікавая замежным даследчыкам, і якое месца радзіма займае ў жыцці беларусаў за мяжой.
Такім чынам, а 10-й гадзіне ў студыі TUT.BY гутарым з арганізатарам Кангрэсу — старшынём Міжнароднай арганізацыі беларусістаў, кандыдатам філалагічных навук Сяргеем Запрудскім. Кампанію яму складуць адзін з самых аўтарытэтных беларусістаў свету, знаўца беларускай літаратуры, прафесар Школы славістыкі і ўсходне-еўрапейскіх даследаванняў Лонданскага ўніверсітэту Арнольд МакМілін і супрацоўнік універсітэта Бергена (Нарвегія), доктар гуманітарных навук Марцін Паўлсэн, які вывучае моўную сітуацыю ў Беларусі. Аб 11-й у жывым эфіры TUT.BY дэкан факультэта Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі, кандыдат гістарычных навук, аўтар грунтоўных кніг па гісторыі беларускіх асяродкаў у Аўстраліі і Вялікабрытаніі Наталля Гардзіенка. Колькі сёння беларусаў жыве па-за межам Беларусі, і ці ёсць там беларускае жыццё? Як ім удаецца захоўваць мову і традыцыі дзядоў? Чаму беларуская дыяспара слабейшая за суседнія? Пасля 12-й гадзіны на відэасувязі Skype з намі беларусы з розных канцоў зямной кулі: ад Старога Свету да Новага. Чым яны жывуць сёння? Ці застануцца беларусамі іхнія дзеці? Як захаваць сувязь з радзімай і ці патрэбна яна? Глядзіце Жывая відэатрансляцыя нізкай якасці Жывая відэатрансляцыя сярэдняй якасці Жывая відэатрансляцыя высокай якасцi Дасылайце таксама пытанні на студыйныя камунікатары: ICQ - 470659469, Skype – radiotutby. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
20-21 траўня ў Мінску пройдзе Пяты міжнародны кангрэс беларусістаў, для ўдзелу ў якім у Мінск з’едуцца навукоўцы з ўсяго свету, якія цікавяцца і вывучаюць Беларусь. |
|