Мой родны Мінск, жыві, квітней! Як паведаміў учора выконваючы абавязкі старшыні Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў адкарэкціраваны генеральны план Мінска да 2030 года. 21.by

Мой родны Мінск, жыві, квітней! Як паведаміў учора выконваючы абавязкі старшыні Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў адкарэкціраваны генеральны план Мінска да 2030 года

18.05.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сёння горад жыве і развіваецца па генплану, зацверджанаму ў 2003 годзе. Тады спецыялісты палічылі, што да 2030 года колькасць насельніцтва сталіцы вырасце да 1,9 млн чалавек. Інакш кажучы, меркавалася, што кожны год колькасць гараджан будзе павялічвацца да сямі тысяч чалавек, а плошча новабудоўляў — да 630 тысяч квадратных метраў. Але рэальнае жыццё аказалася смялейшым за ўсе планы. Штогод жыхароў сталіцы становіцца больш на 15 тысяч чалавек, новага жылля будуецца да 1,1 млн кв. м. Гэта і стала прычынай карэктуры генеральнага плана Мінска.

Для будаўніцтва новых жылых мікрараёнаў да 2011 года Мінгарвыканкам пачне пракладку інжынерных камунікацый за МКАД і выйдзе на тэрыторыю Мінскага раёна. Да канца 2012 года там будуць узведзены першыя жылыя шматпавярхоўкі. Вызначаны і першачарговыя раёны для праектавання — гэта Шчомысліца, Тарасава, Дзегцяроўка, Ельніца, Новы Двор. Адначасова Мінгарвыканкам прыступіў да рэалізацыі планаў па стварэнні сталічных мікрараёнаў вакол Смалявічаў, Кургана Славы, Заслаўя, Лагойска.

У 2012 годзе плануецца завяршыць і будаўніцтва жылых дамоў у раёне Каменная Горка. У новым раёне сталіцы будуць пражываць больш за 77 тысяч чалавек. А агульная плошча жылога фонду складзе 1780 тысяч квадратных метраў.

Аповед пра жыццё і планы беларускай сталіцы — у сённяшнім выпуску праекта “Мая Беларусь”.

 
 
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика