Афіцыйныя дакументы па справе Бакіева ў Генпракуратуру Беларусі дагэтуль не паступалі. 21.by

Афіцыйныя дакументы па справе Бакіева ў Генпракуратуру Беларусі дагэтуль не паступалі

18.05.2010 11:35 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Афіцыйныя дакументы па справе звергнутага прэзідэнта Кыргызстана ў Генеральную пракуратуру Беларусі дагэтуль не паступілі. Пра гэта 18 мая паведаміў журналістам генеральны пракурор Рыгор Васілевіч.

Паводле яго слоў, раней быў атрыманы запыт аб выдачы Курманбека Бакіева па факсе. У ім указвалася, што па пошце дадаткова ў Беларусь павінны паступіць матэрыялы на 18 старонках.

Курманбек Бакіеў знаходзіцца ў Беларусі з 19 красавіка. 4 мая кіраўнік часовага ўрада Кыргызстана Роза Атунбаева падпісала дэкрэт аб пазбаўленні яго прэзідэнцкай недатыкальнасці на падставе крымінальнай справы, па якой скінуты лідэр абвінавачваецца ў арганізацыі забойстваў і і злоўжыванні службовым становішчам.

У той жа дзень прэзідэнт Беларусі заявіў, што не збіраецца выдаваць Бакіева новым уладам Кыргызстана. «Да мяне ніхто афіцыйна не звяртаўся, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Але адразу хачу афіцыйна заявіць: гэтыя звароты будуць дарэмныя і зневажальныя для часовага ўрада. Прэзідэнт Кыргызстана знаходзіцца пад абаронай беларускай дзяржавы і прэзідэнта. <…> Не трэба гэтак званаму часоваму ўраду звяртацца з патрабаваннем выдаць Бакіева. Каму выдаць? Ці захачу я яшчэ размаўляць з тым, хто сёння ва ўладзе ў Кіргізіі».

Часовы ўрад Кыргызстана заяўляе, што мае намер дабівацца экстрадыцыі Бакіева. Адпаведны запыт ужо паступіў у Генеральную пракуратуру Беларусі.


БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Афіцыйныя дакументы па справе звергнутага прэзідэнта Кыргызстана ў Генеральную пракуратуру Беларусі дагэтуль не паступілі. Пра гэта 18 мая паведаміў журналістам...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика