ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ. 21.by

ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ

19.05.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Еўрапейскі парламент выдаткаваў Украіне 500 млн еўра

Еўрапейскі парламент ухваліў выдаткаванне Украіне крэдыту ў памеры да 500 млн еўра для стабілізацыі эканомікі гэтай краіны ва ўмовах глабальнага фінансавага крызісу.

У прэс-рэлізе Еўрапарламента, які абнародавала Руская служба Бі-бі-сі, сказана, што крэдытная лінія будзе даступная Украіне на працягу 30 месяцаў, і пазыка павінна быць вернута на працягу 15 гадоў.

"Крэдыт... дапаможа Кіеву фінансаваць дэфіцыт аплатнага балансу і забяспечыць яго бюджэтныя патрэбы, — сказана ў заяве. — Парламент настойвае, што ўмовы пазыкі павінны прывесці да павышэння эфектыўнасці, празрыстасці і фінансавай адказнасці".

Пры гэтым еўрапейскі парламент падкрэслівае, што, паводле меркавання дэпутатаў, фінансавая дапамога ЕС прынясе плады толькі ў тым выпадку, калі "асноўныя ўкраінскія палітычныя сілы забяспечаць палітычную стабільнасць і падтрымаюць рэалізацыю неабходных структурных рэформаў".

Памер хабару у Расіі вырас

"Сярэдні памер хабару ў Расіі вырас за апошнія 4 гады прыкладна ў два рызы — з 5048 рублёў у 2006-м да 8887 рублёў у 2010 годзе, сведчыць апытанне, праведзенае "Левада-Цэнтрам".

Пры гэтым колькасць хабарнікаў у Расіі павялічылася — да 31 працэнта ад колькасці апытаных. Самымі "хабараёмістымі" мерапрыемствамі аказаліся рэгістрацыя фірмы і атрыманне дазволу на прадпрымальніцкую дзейнасць. З тых, хто спрабаваў аформіць адпаведныя дакументы, хабар давалі 92 працэнты", — піша Nеwsru.соm.

Даследаванне: мужчыны маняць часцей за жанчын

У сярэднім мужчына кажа няпраўду тройчы ў дзень, ці 1092 разы за год; жанчына — двойчы ў дзень, ці 728 раз у год. Да такой высновы прыйшлі даследнікі з Навуковага музея ў Лондане. Часцей за ўсё людзі хлусяць сваім маці (25 % мужчын і 20 % жанчын), піша Thе Dаіlу Tеlеgrарh.

Самай распаўсюджанай хлуснёй у мужчын з'яўляецца: "Я не так шмат выпіў", у жанчын: "Усё звычайна. Я ў парадку". Мужчыны часта хлусяць, калі, напрыклад, кажуць: "Усё звычайна. Я ў парадку", "Прабач, я не чуў твайго званка", "Я стаю ў заторы", "Ты схуднела", "Гэта тое, што я заўсёды хацеў". Да фраз, якія жанчыны часта прамаўляюць няшчыра, адносяцца: "Я не ведаю, дзе гэта. Я гэта не брала", "У мяне баліць галава", "Я купіла гэта на распродажы", "Не, я не выкідала гэта".

Брытанскае выданне паведамляе таксама, што 82 % апытаных жанчын церпяць пакуты сумлення, але сярод мужчын падобныя перажыванні спасціглі толькі 70 % паддоследных.

Каля 75 % рэспандэнтаў лічаць, што хлусня дапушчальная дзеля таго, каб аберагчы пачуцці таго, каму маняць.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Еўрапейскі парламент выдаткаваў Украіне 500 млн еўра Еўрапейскі парламент ухваліў выдаткаванне Украіне крэдыту ў памеры да 500 млн еўра для стабілізацыі эканомікі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика