Лукашэнка пасля працы даглядае карову. 21.by

Лукашэнка пасля працы даглядае карову

19.05.2010 14:01 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Падчас учорашняй нарады ў пытаньнях разьвіцьця прыватных гаспадарак Аляксандар Лукашэнка прызнаўся, што ў вольны ад прэзыдэнцкіх спраў час сам вядзе асабістую гаспадарку.

Пры гэтым Лукашэнка ўдакладніў, што трымае карову. Маўляў, як і для сотняў тысяч беларусаў, для яго карова — карміліца. Відаць, перадусім для малодшага сына Мікалая, якому карысна ўжываць натуральнае малако, а не малочны напой з крамы:

«Я, напрыклад, яры прыхільнік разьвіцьця прыватных падсобных гаспадарак. І ня толькі як прэзыдэнт, але і асабіста. У мяне карова ёсьць. Гэта для душы. Таму што зямля ўвогуле робіць высакародным чалавека, а жывёла — тым больш… Вельмі правільна хтосьці заўважыў, што гэта і выхаваньне.

Калі дзіця зь дзяцінства круціцца там, дзе ёсьць скаціна, ‑‑ гэта зусім іншы чалавек. Карова ў маім жыцьці (ды і многіх вашых) — гэта душа сям’і. Яна карміла ўсіх. Мы людзі такія…».

Нагадаем, што да ўлады Лукашэнка прыйшоў у своеасаблівым суправаджэньні каровы: у 1994‑м гонар і, як аказалася душа сям’і ‑‑ Мілка ‑‑ была гэткім жа папулярным газэтным пэрсанажам, як і новаабраны прэзыдэнт. Аднак вышэйшы дзяржаўны статус ня даў магчымасьці ўтрымліваць рагатую карміліцу надалей: неўзабаве дом Лукашэнкаў у Рыжкавічах быў узяты пад узмоцненую варту, а Галіне Радзівонаўне ў статусе першай лэдзі было не з рукі сядзець пад каровай. Урэшце Лукашэнкі былі вымушаныя прадаць самую вядомую карову ў Беларусі.


Ігар Карней, Радыё Свабода

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такую адносна сенсацыйную заяву ён зрабіў учора, 18 мая.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика