Беларусісты звяраюць стрэлкі. 21.by

Беларусісты звяраюць стрэлкі

21.05.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У гэтыя дні, 20—21 мая, у Мінску праходзіць 5-ы кангрэс беларусістаў. Даследчыкі і навукоўцы з розных краін свету, якія займаюцца пытаннямі беларускай гісторыі, культуры і мовы, сабраліся, каб абмеркаваць праблемы ў даследаванні Беларусі і беларусаў.

Сярод удзельнікаў кангрэса вядомыя навукоўцы з Вялікабрытаніі, Расіі, Польшчы, Беларусі, Германіі, Аўстрыі, Украіны, Чэхіі, Швейцарыі, Ізраіля, Нарвегіі, ЗША.

— У чым каштоўнасць падобных сустрэч? — спытала "Звязда" аднаго з удзельнікаў кангрэса загадчыка аддзела рэдкіх кніг Расійскай нацыянальнай бібліятэкі (Санкт-Пецярбург), доктара філалагічных навук Мікалая НІКАЛАЕВА.

— Такія сустрэчы адбываюцца раз на пяць гадоў, іх мэта — паглядзець, чаго дасягнула беларусістыка, і вызначыць кірункі далейшай работы.

— Кангрэс вызначыў, у якім стане знаходзіцца сёння беларусістыка?

— Гэта ўсё адно, што спытаць, у якім стане знаходзіцца рака Нёман? Яна не разлілася і не высахла. Ідзе працэс, плынь вывучэння.

— Ці можа кангрэс паўплываць на павышэнне аўтарытэту беларускай мовы сярод іншых моў свету?

— Для прафесійных мовазнаўцаў беларуская мова — адна з найцікавейшых з'яў, і праблемы, якія існуюць у беларускім грамадстве з мовай, для іх — ужо праблемы іншага парадку. Беларускую мову пакуль не называюць мёртвай, але сфера яе ўжывання звужаецца, і гэта праблема саміх беларусаў...

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У гэтыя дні, 20—21 мая, у Мінску праходзіць 5-ы кангрэс беларусістаў. Даследчыкі і навукоўцы з розных краін свету, якія займаюцца пытаннямі беларускай гісторыі,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика