Прайграе той, хто кінецца абменьваць валюту.... 21.by

Прайграе той, хто кінецца абменьваць валюту...

21.05.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ігар ШЧУЧЭНКА

Учора ў адрозненне ад папярэдніх дзён, калі еўрапейская валюта таннела на сусветных гандлёвых пляцоўках з-за сітуацыі з грэчаскім доўгам, а таксама рашэння германскага ўрада абмежаваць спекулятыўныя здзелкі, адбылася пэўная стабілізацыя курса еўра каля гадаем, што курс еўра апускаўся да 1,22 долара — сам ай нізкай адзнакі з пачатку красавіка 2006 года.

У краіне "самаадчуванне" еўра пасля таргоў у чацвер на Беларускай валютна-фондавай біржы палепшылася, бо яго курс вырас крыху больш як на 57 беларускіх рублёў, і афіцыйны курс на сёння вызначаны на ўзроўні 3 717, 39. Падобныя хістанні на валютных рынках, на думку аналітыкаў, захаваюцца ў найбліжэйшыя некалькі гадоў.

У гутарцы з нашым карэспандэнтам вядомы эксперт загадчык кафедры Інстытута бізнэсу і менеджменту тэхналогій БДУ Георгій Грыц патлумачыў павышэнне кошту еўра на сусветных пляцоўках звычайным спекулятыўным рухам.

— Страшылкі, што еўра зраўняецца з доларам, ці што долар упадзе "ніжэй за плінтус" — звычайнае спекуляцыйнае чаканне, і гэта вынік крызісу, які працягваецца, — кажа ён. — Такіх хваляў, перападаў будзе вельмі шмат. Таму для спажыўцоў тут вельмі важна не паддацца гэтым спекуляцыйным настроям і не бегчы ў абменныя пункты валюты, каб прадаваць еўра і купляць долары — у любым выпадку яны прайграюць. Цяпер варта прыслухоўвацца да парад, згодна з якімі ёсць сэнс трымаць свае зберажэнні ў "кошыку", гэта значыць, размяшчаць у розных валютах. А па-другое, укладваць свае сродкі не ў якіясьці валюты, а ў канкрэтныя праекты, напрыклад, у тавары народнага спажывання, якія дазволяць людзям жыць больш камфортна. А тое, што будзе зніжацца даходнасць любой валюты — гэта, на жаль, з'яўляецца фактам, і да гэтага неабходна быць гатовымі. Тым больш што сітуацыя, якую мы назіраем, — гэта не крызіс нейкага іпатэчнага рынку, не банкаўскі крызіс — гэта крызіс неаліберальнай эканомікі, заснаванай на льготным крэдытаванні. Апошняя дыскрэдытавала сябе. Я, напрыклад, лічу, што будучыня эканомікі не ў глабалізацыі, не ва ўніверсалізацыі ўсіх умоў гаспадарчай дзейнасці, а, магчыма, у рэгіяналізацыі. Гэта не значыць, што ў кожнай краіне трэба вярнуцца да ХІХ—пачатку ХХ стагоддзя, што ў кожнай краіне павінны быць свае падаткі, свае правілы. Але нельга параўноўваць Іран з ЗША, ці афрыканскія краіны з Беларуссю. Хутчэй за ўсё, размова павінна весціся аб рэгіянальнай эканоміцы. Магчыма, я смела скажу, але Сусветная гандлёвая арганізацыя сябе дыскрэдытавала. Сёння, і гэта факт, СГА — інструментарый работы поўнасцю на дабрабыт краін G 7, гэтыя краіны праз СГА спрабуюць адстойваць свае інтарэсы.

— Георгій Васільевіч, нягледзячы на шмат песімістычных выказванняў аб будучыні еўра, не ўсе цяпер прадаюць гэтую валюту. Напрыклад, дарадца найбуйнейшага іграка на валютным рынку, кітайскага Цэнтрабанка, валютныя рэзервы якога перавышаюць два трыльёны долараў, заявіў, што банк будзе працягваць дыверсіфікацыю доларавых рэзерваў, у тым ліку за кошт еўра.

— Што ж датычыцца кітайскай эканомікі, трэба разумець, што сёння ёй крайне не выгадна падрываць той жа долар як валюту, таму што ў іх 60 працэнтаў таваразвароту ідзе на амерыканскі рынак. А па-другое, сёння Кітай з'яўляецца другім па рэйтынгу крэдыторам амерыканскай эканомікі. Для Кітая нявыгадна, каб абрынуліся той жа еўрапейскі ці амерыканскі рынкі. Таму што кітайская эканоміка накіраваная экспартаваць. Тое, што яны летась у якасці антыкрызісных захадаў прынялі напрамак на развіццё ўнутранага рынку, на фарміраванне сярэдняга класа, які будзе паглынаць лішкавую масу кітайскіх тавараў, гэта ў любым выпадку нармальны напрамак, але ён не кампенсуе той прамысловы патэнцыял, які сёння ёсць у Кітаі. Таму цяпер яны будуць рабіць усе захады, каб стабілізаваць і еўра, і долар.

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ігар ШЧУЧЭНКА Учора ў адрозненне ад папярэдніх дзён, калі еўрапейская валюта таннела на сусветных гандлёвых пляцоўках з-за сітуацыі з грэчаскім доўгам, а таксама...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика