Жылое? Для жылля
21.05.2010
—
Новости Общества
|
Нашай сям'і ў спадчыну дасталася аднапакаёўка. Мы хацелі б здаць яе ў арэнду. Ці можна, напрыклад, арганізацыі, дзе працуе жонка? Л., г. Віцебск. Перш за ўсё, неабходна звярнуць увагу на тое, што жыллёвае заканадаўства не прадугледжвае арэнды жылля юрыдычнымі асобамі. А вось здаць яго ў наём грамадзянам можна. Іх права карыстання жылымі памяшканнямі, згодна з арт арт. 26 і 27 Жыллёвага кодэкса, можа ўзнікаць, у прыватнасці, на падставе дагавора найму гэтых памяшканняў. Форма дагавора найму жылога памяшкання ў дамах прыватнага жыллёвага фонду грамадзян (менавіта да гэтага фонду адносіцца кватэра) зацверджана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 12 верасня 2006 года № 1191. У адпаведнасці з дагаворам найму наймадаўца дае грамадзяніну-наймальніку і членам яго сям'і жылое памяшканне ва ўладанне і карыстанне за плату і на тэрмін, пазначаны ў дагаворы. Такі дагавор складаецца ў трох экзэмплярах, адзін з якіх знаходзіцца ў наймадаўцы, другі — у наймальніка, а трэці здаецца ў мясцовы выканаўчы і распарадчы орган для рэгістрацыі. Дагавор уваходзіць у сілу з даты рэгістрацыі ў мясцовым выканаўчым і распарадчым органе. Калі ж арганізацыя мае намер выкарыстоўваць гэта жылое памяшканне для ажыццяўлення сваёй дзейнасці, то варта зазначыць, што, згодна з арт. 8 Жыллёвага кодэкса, выкарыстанне не па прызначэнні прыдатнага для пражывання жылля не дапускаецца. Віктар САВІЦКІ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нашай сям'і ў спадчыну дасталася аднапакаёўка. Мы хацелі б здаць яе ў арэнду. Ці можна, напрыклад, арганізацыі, дзе працуе жонка?
|
|