А вось каму свабодныя зямельныя участкі?... 21.by

А вось каму свабодныя зямельныя участкі?..

21.05.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Але жадання і магчымасцяў імі скарыстацца часта бракуе. У выніку сёлета па стане на 1 красавіка ў садоўніцкіх таварыствах на тэрыторыі Гродзенскага раёна пустуе 3821 зямельны ўчастак плошчай, як правіла, 0,05-0,08 гектара. Гэтыя ўчасткі могуць перайсці ў прыватную ўласнасць з правам пажыццёвага спадчыннага ўладання, аднак застаюцца незапатрабаванымі.

Напрыклад, у садоўніцкім таварыстве "Дзямідкава" не выкарыстоўваюцца 120 участкаў, "Зямляне" — 143, "Гарант" — 148, "Крыніца-2" — 170, "Краснае-2" — 191. А "рэкорд" належыць садоўніцкаму таварыству "Ялінка" каля вёскі Лясніца, дзе сёння пустуюць ажно 274 зямельныя ўчасткі.

Далёка ехаць з абласнога цэнтра? Найбліжэй — 8 кіламетраў, а найбольшая адлегласць — 43, у асноўным жа — 15-20. У прыватнасці, да вышэйзгаданай "Ялінкі" — 18 кіламетраў.

Прычыны слабай зацікаўленасці ў гэтых зямельных участках, верагодна, у іншым. Альбо попыт гараджан на іх у цэлым ужо задаволены, альбо патэнцыяльных "дачнікаў" адпужваюць тыя ўмовы, якія прапаноўваюцца, а, дакладней, не прапаноўваюцца ў гэтых садоўніцкіх таварыствах. Як правіла, няма ні вады, ні электрычнасці, гэтую праблему трэба вырашаць самім. І яе можна вырашыць, але толькі вялікай, скажам так, кампаніяй. Аднак што зробіш адзін ці калі такое жаданне ў невялікай колькасці людзей? Якіх затрат гэта будзе каштаваць?

Зразумела, што зямельныя ўчасткі, якія не маюць "дачнай" перспектывы, трэба, дзе гэта магчыма, вяртаць у аграрны абарот.

Зрэшты, не выкарыстоўваецца і тое, дзе не трэба клапаціцца пра водаправод і асвятленне. Напрыклад, 30 такіх участкаў пакуль не запатрабаваныя ў садоўніцкіх таварыствах "Лаванда", "Ландыш" і "Лазурнае" каля вёскі Грыўкі (15 кіламетраў ад Гродна), такая ж колькасць — у таварыстве "Пралеска" каля вёскі Малое Дзямідкава (17 кіламетраў).

Акрамя таго, у 21-м населеным пункце Гродзенскага раёна на 1 красавіка пустуюць 203 зямельныя ўчасткі, якія можна прапанаваць для будаўніцтва і абслугоўвання жылых дамоў.

Барыс ПРАКОПЧЫК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Але жадання і магчымасцяў імі скарыстацца часта бракуе. У выніку сёлета па стане на 1 красавіка ў садоўніцкіх таварыствах на тэрыторыі Гродзенскага раёна пустуе 3821...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика