Крэсла ад вышывальшчыка з Барысава
21.05.2010
—
Новости Общества
|
Жыццялюбы Добры дзень! Піша Вам чытачка з вёскі Замосце Калінкавіцкага раёна. У маёй любімай газеце, з якой я сябрую і выпісваю вельмі даўно, за 7 мая з'явілася прэм'ера рубрыкі "Жыццялюбы". Я з гэтай кагорты. Займаюся вышыўкай крыжыкам ужо вельмі даўно. Часта чую ў свой адрас: "а навошта яно табе, нявесткі не ацэняць тваёй працы". Але гэта такі від мастацтва, што не адпусціць, мусіць, да скону веку. Вельмі цікавы артыкул. Ёсць, аказваецца, яшчэ такія апантаныя, як я. Дык вось у гэтым артыкуле мы з маладой сяброўкай прачыталі, што барысаўчанін Віктар Пашкевіч змайстраваў сваёй Яфім'і Іванаўне спецыяльнае крэсла з падстаўкай для схемы. Мая сяброўка хоча для сябе нешта падобнае. Дык мы да Вас з просьбай, можа адрас яго ёсць у вас, мы б папрасілі ці чарцёж, ці хоць бы фота. Калі гэта ў Вашых сілах, дапамажыце нам. З павагай Вашы падпісчыкі. Ад рэдакцыі Паважаныя Вольга Авяр'янаўна і яе сяброўка, змяшчаем фотаздымак крэсла, якое вас зацікавіла, на старонках газеты, магчыма, гэта будзе цікава і іншым чытачам-аматарам вышыўкі. Надзея ДРЫЛА. Фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Добры дзень! Піша Вам чытачка з вёскі Замосце Калінкавіцкага раёна. У маёй любімай газеце, з якой я сябрую і выпісваю вельмі даўно, за 7 мая з'явілася прэм'ера...
|
|