Суровае пакаранне? А не шкодзь!
21.05.2010
—
Новости Общества
|
Суд Крупскага раёна вынес свой прысуд у дачыненні да выканаўчага дырэктара мясцовай арганізацыйнай структуры "Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў". За незаконнае паляванне, якое пацягнула нанясенне шкоды ў буйным памеры, здзейсненае службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў, яму далі тры гады. Парушальнік павінен кампенсаваць нанесеную шкоду ў памеры больш за 3,3 мільёна рублёў. Арыштаваны аўтамабіль "Дэу" звернуты ў лік пагашэння шкоды ад злачынства. А суд Чашніцкага раёна за незаконную здабычу рыбы аштрафаваў браканьераў: мужа і жонку — 3,5 мільёна і 2,8 мільёна рублёў са спагнаннем нанесенай шкоды ў памеры 1 610 000 рублёў. Сяргей РАСОЛЬКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Суд Крупскага раёна вынес свой прысуд у дачыненні да выканаўчага дырэктара мясцовай арганізацыйнай структуры "Беларускага таварыства паляўнічых і...
|
|