Змяняецца парадак атрымання віз для ўезду ў Швейцарыю
21.05.2010 14:22
—
Новости Общества
|
24 мая змяняецца парадак атрымання віз для ўезду ў Швейцарыю, паведамляе прэс‑служба МЗС Беларусі.
Шэнгенскія візы тыпу А і С (без права працы па найме) для наведвання Швейцарыі беларусам будуць выдавацца пасольствам Венгрыі.Аплата консульскага збору ў 60 еўра будзе ажыццяўляцца ў »Прыёрбанку» (р/с 3024011098619, код 749; атрымальнік плацяжу — пасольства Венгерскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь; прызначэнне плацяжу — консульскі збор). Афармленне візы будзе ажыццяўляцца на працягу 15 каляндарных дзён. Консульскі аддзел венгерскай дыпмісіі знаходзіцца ў Мінску: вул. Платонава, 1/б, тэлефон: (017)233 94 16, факс 233 94 17. Адрас у інтэрнеце: Прыёмныя дні ў пасольстве: панядзелак, аўторак, чацвер; 9.00 — 12.00 (індывідуальная падача дакументаў); 14.00 — 16.00 (падача дакументаў для арганізаваных груп). Візы тыпу D і C (з правам працы па найме) з 24 мая будуць выдавацца беларусам пасольствамі Швейцарыі ў Маскве або Кіеве. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
24 мая змяняецца парадак атрымання віз для ўезду ў Швейцарыю, паведамляе прэс‑служба МЗС Беларусі. Шэнгенскія візы тыпу А і С (без права працы па найме) для...
|
|