Братоў Каваленкаў зноў будуць судзіць. 21.by

Братоў Каваленкаў зноў будуць судзіць

24.05.2010 11:52 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Справу віцебскага сябры КХП‑БНФ Сяргея Каваленку і ягонага брата Віталя ў 14.30 пачне разьбіраць Першамайскі раённы суд Віцебска.

Іх затрымалі напярэдадні сьвяткаваньняў Дня Перамогі 9 траўня. На двое сутак іх зьмясьцілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня, а пасьля сьвятаў выпусьцілі.

З абвінавачаньнем у хуліганстве браты ня згодныя. Паводле Сяргея Каваленкі, іх затрымалі ў харчовай краме, калі яны выйшлі з дому набыць прадукты.

На думку актывіста, які неаднаразова ладзіў у Віцебску акцыі зь бел‑чырвона‑белымі сьцягамі, чагосьці падобнага ўлады маглі чакаць і на Дзень Перамогі 9‑га траўня. Віталя Каваленку таксама ўжо каралі за ўдзел у вулічных акцыях.

Таму, мяркуе Сяргей Каваленка, з мэтаў перасьцярогі іх з братам затрымалі напярэдадні буйных гарадзкіх імпрэзаў і зьмясьцілі пад варту на некалькі дзён, знарок прыдумаўшы абвінавачаньне ў хуліганстве.


Радыё Свабода

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Справу віцебскага сябры КХП‑БНФ Сяргея Каваленку і ягонага брата Віталя ў 14.30 пачне разьбіраць Першамайскі раённы суд Віцебска. Іх затрымалі напярэдадні...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика