Журналісты сабраліся, міністры праігнаравалі
24.05.2010 14:20
—
Новости Общества
|
Уладзімір Падгол і выдавец Сяргей Сёмуха, сын перакладчыка Васіля Сёмухі. Афіцыйны бок прадстаўляў пасол па асаблівых даручэннях МЗС Уладзімір Шчасны. Пасол Балгарыі Захары Радукаў. Кіраўнік прадстаўніцтва Еўракамісіі ў Мінску Жан-Эрык Хольцапфель і пасол Швецыі Стэфан Эрыксан. Жан-Эрык Хольцапфель піша дыктоўку. 24 мая ў вялікай зале Гістарычнага музея адбыўся чарговы этап Нацыянальнай дыктоўкі — дыпламатычны. Гэтая традыцыя зарадзілася два гады таму, з ініцыятывы тагачаснага пасла Славаччыны ў Беларусі Любаміра Рэгака. Сёлета дыктоўкай апекавалася прадстаўніцтва Еўракамісіі ў Беларусі, запрашэнні сыходзілі ад сп.Хольцапфеля. Гэта давала надзею на прысутнасць высокага рангу ўдзельнікаў з Беларусі. Запрашэнні былі накіраваныя міністру культуры Паўлу Латушку, кіраўніцтву Міністэрства замежных справаў, кіраўнікам тэлеканалаў, галоўным рэдактарам «Советской Белоруссіі» і «Звязды». Ніхто з іх не прыйшоў. Афіцыйны бок рэпрэзентавалі пасол па асаблівых даручэннях МЗС Уладзімір Шчасны і гаспадар, дырэктар Гістарычнага музея Сяргей Вечар. Дыктоўка праходзіла ў дзень святых Кірылы і Мятода — дзень славянскай пісьмовасці і культуры. Таму суарганізатарам выступала пасольства Балгарыі ў Беларусі. А Шчасны цытаваў «Малітвы» не толькі Купалы, але і Боцева. У веданні беларускай мовы сярод дыпламатаў няма роўных паслу Швецыі Стэфану Эрыксану. Ад яго вучыліся прысутныя амбасадар Венгрыі Фэрэнц Контра, Ізраіля — Дані Шапіра, Балгарыі — Захары Радукаў. Усім ім сын Васіля Сёмухі, бізнэсовец і выдавец Бібліі па-беларуску Сяргея падарыў экзэмпляры выдання. Бібліі не падпісваюць, таму перакладчык на форзацы занатаваў проста асобныя радкі з кнігі. Сам спадар Васіль прыбыць не змог, праз нядужасць, але прыслаў падарунак музею — друкарскую машынку, на якой набіраўся пераклад. Усё гэта здымалі тэлеканалы, якія сабраліся ў поўным складзе. А тады пачалася самое dictando, пад пільным вокам вялікіх князёў Вітаўта і Альгерда — у зале адбываецца выстава выяваў дзеячоў Вялікага Княства аўтарства розных мастакоў і скульптураў. Як замежнік замежніку дыктаваў па-беларуску — гэта варта было чуць. Але неяк жа пісалі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дыпламаты Еўракамісіі і Балгарыі адкрылі дыпламатычную Беларускую дыктоўку. |
|