У чацвер уначы магчымыя замаразкі. 21.by

У чацвер уначы магчымыя замаразкі

26.05.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Гэтымі днямі пад уплывам паветраных масаў з боку Балтыйскага мора ў нашай краіне пахаладае, паведаміла рэдакцыі галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметцэнтра Вольга Фядотава.

Сёння паўсюдна пройдуць дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Усталюецца парывісты заходні вецер. Тэмпература паветра ўдзень 10—16, толькі ў Брэсцкай вобласці да 18 цяпла. У чацвер атмасферны ціск павялічыцца і ападкаў стане менш. Толькі ўначы ў Віцебскай вобласці і ўдзень на паўднёвым захадзе пройдуць невялікія дажджы. Вецер аслабее. Тэмпература ўначы 3—8 цяпла, месцамі па краіне магчымыя невялікія замаразкі да 0 — мінус 2 градусаў, удзень — ад плюс 14 па поўначы да 22 градусаў па поўдні краіны. У пятніцу атмасферны ціск зноў знізіцца і пройдуць ападкі; на поўдні месцамі дажджы моцныя. Тэмпература ўначы 7—13, удзень — 12—19, на поўдні — да 21 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэтымі днямі пад уплывам паветраных масаў з боку Балтыйскага мора ў нашай краіне пахаладае, паведаміла рэдакцыі галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметцэнтра...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика