АБЗАЦ
26.05.2010
—
Новости Общества
|
Мазыраніна сабакі загналі на дрэва, дзе ён правёў цэлую ноч. 27-гадовы мужчына вяртаўся ўвечары з прыгараднай вёскі ў Мазыр. З чыгуначнай станцыі ён накіраваўся да аўтобуснага прыпынку. У гэты момант за ім пагналіся два вялікія сабакі. Хлопец узлез на бліжэйшае дрэва. Калі сцямнела, спусціцца ўжо не змог — анямелі рукі і ногі. Ноч ён правёў на дрэве. Толькі раніцай наступнага дня мінак убачыў яго і выклікаў хуткую дапамогу. Медыкі дыягнаставалі агульнае пераахаладжэнне. Пацярпелага шпіталізавалі. У Мінску патануў школьнік, які скокнуў з дамбы ў ваду. Два хлопчыкі, 1992 і 1994 г.н., увечары пасля заняткаў адправіліся купацца на вадаём у Мінску побач з домам па вул. Брэсцкай. Малодшы з іх скакаў у ваду з агароджы пляцоўкі дамбы, затым да яго далучыўся і старэйшы хлопчык. Ён скокнуў у ваду і пачаў тануць. Таварыш спрабаваў яго выратаваць, але не змог. Жанчына, якая ішла міма, пазваніла ў міліцыю. Аднак выратаваць школьніка не ўдалося. Праверку праводзіць пракуратура. Жыхар Сенненскага раёна за мабільнік забіў 77-гадовую жанчыну. 26-гадовы хлопец, які нядаўна вызваліўся з месцаў пазбаўлення волі, вырашыў абрабаваць бездапаможную пажылую жанчыну. Ён нанёс ёй больш за 40 удараў нажом, а ў якасці здабычы забраў мабільны тэлефон і падзараднае прыстасаванне. У міліцыю пра жорсткае забойства паведаміла дачка ахвяры. Злачынца затрыманы. Францыя плануе павысіць пенсійны ўзрост з цяперашніх 60 гадоў. Наколькі ён будзе павялічаны, пакуль невядома, аднак праведзенае на мінулым тыдні сацыялагічнае апытанне паказала, што дзве трэці жыхароў краіны згодныя з яго павышэннем да 62 гадоў. Цяпер пенсійны ўзрост у Францыі з'яўляецца адным з самых нізкіх у Еўропе. Між тым чатыры з пяці вядучых прафсаюзаў краіны аб'явілі пра сваё непрыняцце рэформы. Яны плануюць пачаць агульнанацыянальны страйк супраць перагляду пенсійнага ўзросту. ПОЎНЫ АБЗАЦУ Амерыцы разбіўся трэйлер, на волі апынуліся полчышчы пчол. У ДТЗ трапіў трэйлер, які перавозіў каля 7 тыс. пчаліных вулляў. У выніку вылецела каля 17 млн пчол, загінуў адзін чалавек. Выратавальныя службы былі вымушаныя прымяняць пажарныя брандспойты, каб разагнаць насякомых. Паведамляецца, што многія выратавальнікі атрымалі шматлікія ўкусы і былі шпіталізаваныя. yУ Варонежы ў саўне мужчыну пакусалі... скарпіёны. У адной з саун горада, дзе была кампанія з 12 чалавек, мужчына ўзяў з сабой каробку з 20 скарпіёнамі, якіх ён прывёз з камандзіроўкі ў Афганістан. У выніку адзін з яго прыяцеляў, 30-гадовы бізнэсмен, выпадкова сеў на гэтую каробку, і яна адчынілася. Скарпіёны тут жа пакусалі небараку. Яго ў цяжкім стане даставілі ў таксікалогію. Скарпіёны разбегліся па лазні. Яе супрацоўнікам удалося знішчыць толькі 12 асобін з 20-ці. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Амерыцы разбіўся трэйлер, на волі апынуліся полчышчы пчол. У ДТЗ трапіў трэйлер, які перавозіў каля 7 тыс. пчаліных вулляў. У выніку вылецела каля 17 млн пчол,... |
|