Рэгіёны выходзяць за адзнаку ў мільён
26.05.2010
—
Новости Общества
|
Як паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце, сярэдняя па Беларусі намінальная налічаная зарплата ў красавіку склала 1 млн 116,8 тыс. рублёў — на 21,6 тыс. рублёў, ці на 2 працэнты больш, чым у папярэднім месяцы. Пры гэтым у параўнанні з сакавіком на 1,3 працэнта ўзраслі і рэальныя, з улікам змянення цэн на тавары і паслугі, заробкі. У прыватнасці, адзначылі ў Нацыянальным статкамітэце, сярэднія заробкі ў красавіку на прамысловых прадпрыемствах выйшлі на ўзровень 1 млн 246,2 тыс. (разам з тым тут назіраецца ці не самая значная "разбежка": ад 1 млн 912,3 тыс. па паліўнай прамысловасці, 1 млн 899,3 тыс. па чорнай металургіі, 1 млн 724,6 тыс. па хіміі і нафтахіміі да 924,8 тыс. па лясной і дрэваапрацоўчай і 788,5 тыс. — па лёгкай прамысловасці), у будаўнічых арганізацыях — на 1 млн 494,6 тыс., арганізацыях транспарту — 1 млн 341,3 тыс., сельскай гаспадаркі — 766,6 тыс., гандлю і грамадскага харчавання — 1 млн 2,7 тыс. рублёў. Адначасова сярэдні ўзровень аплаты працы па ахове здароўя склаў 836,9 тыс., адукацыі — 745,8 тыс., культуры і мастацтве — 791,8 тыс., сацыяльным забеспячэнні — 633,5 тыс., навуцы і навуковым абслугоўванні — 1 млн 548,1 тыс. рублёў. Што да асобных рэгіёнаў, то тут па сярэднім паказчыку заробкаў за рысай у мільён рублёў у красавіку засталіся толькі Магілёўская (983,7 тыс.) і Віцебская (992,2 тыс.) вобласці. Узровень аплаты працы па Брэсцкай вобласці склаў 1 млн 4 тыс., Гродзенскай — 1 млн 7,3 тыс., Гомельскай — 1 млн 52,5 тыс., Мінскай — 1 млн 76,4 тыс., а па сталіцы — 1 млн 490,5 тыс. рублёў. Сяргей ГРЫБ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце, сярэдняя па Беларусі намінальная налічаная зарплата ў красавіку склала 1 млн 116,8 тыс. рублёў — на 21,6 тыс.... |
|