Доўгі шлях дадому
26.05.2010
—
Новости Общества
|
Днямі ў музеі Батанічнага саду Берліна адбылася перадача паслу Беларусі ў ФРГ Андрэю Гіро кніг па біялогіі і батаніцы, якія былі вывезены з Беларусі ў гады Другой сусветнай вайны. Падчас афіцыйнай цырымоніі перадачы наш пасол ад імя беларускага боку выказаў словы ўдзячнасці кіраўніцтву Батанічнага саду за бязвыплатную перадачу літаратуры. Ён, у прыватнасці, падкрэсліў важнае сімвалічнае значэнне гэтай акцыі, якая паслужыць справе прымірэння паміж народамі Беларусі і Германіі. Дамоў вярнулася навуковая літаратура, выдадзеная ў перыяд з 1824 па 1940 год на лацінскай, нямецкай, французскай, рускай, беларускай і ўкраінскай мовах. Калі верыць бібліятэчным штампам, гэтыя кнігі належалі ў асноўным Сельскагаспадарчай акадэміі ў горадзе Горкі. Леанід Тугарын. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Днямі ў музеі Батанічнага саду Берліна адбылася перадача паслу Беларусі ў ФРГ Андрэю Гіро кніг па біялогіі і батаніцы, якія былі вывезены з Беларусі ў гады Другой... |
|