Быць беларусам: Алесь Грыцанаў. 21.by

Быць беларусам: Алесь Грыцанаў

26.05.2010 13:35 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

фото
Цягам траўня штодня на партале TUT.BY вядомыя асобы распавядаюць пра тое, што значыць для іх быць беларусам. Гэта супольны праект TUT.BY і сайта BUDZMA.ORG.

Сёння прапануем вашай увазе анкету выкладчыка і філосафа Алеся Грыцанава.
 
– Якое значэнне Вы ўкладаеце ў слова беларус/беларуска?

– Быць беларусам – гэта не толькi i не столькi добра разумець тых, хто размаўляе на матчынай мове (а таксама па-расійску, па-польску i па-ангельску), але яшчэ i змагацца за гонар нашае зямлi. Дзеля гэтага ствараць рэчы (найперш у сэнсе творчасцi) сусветнай якасцi.
 
Калi Беларусь паўстане сапраўды незалежнай, нам трэба будзе паказаць сусвету нешта яшчэ, акрамя мовы. Нешта еўрапейскага гатунку, сусветнай якасцi: дзеля гэтага нашае аб’яднанне – Мінскае фiласофскае кола – зрабiла ўжо 12 энцыклапедый без усялякай падтрымкi ад дзяржавы (ратуй Бог) i ад сучасных "нацыянальных колаў" (цяпер амаль тое ж самае варта сказаць i пра iх).
 
– Якія унікальныя рысы характару і светагляду ўласцівыя беларусам?
 
– Гатоўнасць шмат часу трываць не надта моцныя здзекi, але ў выпадку пераходу катам нейкай мяжы – выбухнуць паўстаннем.
 
Абыякавасць да пытанняў "чысцiнi крывi", абы суседзi не перашкаджалi жыць. Павага да працы пры нейкай пагардзе да сапраўднай адукацыi.
 
– Назавіце тры-пяць асноўных падзеяў з гісторыі Беларусі, без ведання якіх беларус – не беларус.
 
– Жыццё Еўфрасiннi Полацкай, Грунвальд, Орша, паўстанне Касцюшкi, сумесная з iншымi народамi Перамога 1945 г.
 
– Якія традыцыі павінен ведаць і захоўваць беларус?
 
– Еўрапейскасць, талака, уменне змагацца за асабiстую годнасць, павага да ведаў, гатоўнасць змагацца за палiтычныя свабоды.
 
– Чым беларускім Вы ганарыцеся?
 
– Імёны Сапегi i Васiля Быкава, гарады Полацк, Тураў, Слуцк (збройны чын).
 
– Што робіць беларусаў заўважнымі сярод суседзяў?
 
– Перакрыжаванне жыцця нашае Радзiмы, адносны дабрабыт (у параўнаннi з Расіяй).
 
– А што робіць беларусаў адметнымi ва ўсім свеце?
 
– Шмат вякоў сумеснага жыцця побач з Расіяй і Польшчай: мы засталiся беларусамi.
 
– Якой Вы бачыце будучыню Беларусі?

– У канфедэрацыi: Польша+Лiтва+Украiна+Беларусь. Iншае немагчыма.
 
31 траўня мы прапануем вам наступную анкету. А пакуль чакаем на форуме вашых адказаў на пытанне, што асабіста для вас значыць - быць беларусам? Найбольш цікавыя меркаванні будуць апублікаваныя ў асобным матэрыяле.
 


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
– Якія унікальныя рысы характару і светагляду ўласцівыя беларусам? – Гатоўнасць шмат часу трываць не надта моцныя здзекi, але ў выпадку пераходу катам нейкай мяжы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика