Дзяржаўным органам у Беларусі абмяжуюць доступ да інтэрнэт‑рэсурсаў
26.05.2010 17:43
—
Новости Общества
|
Аператыўна‑аналітычны цэнтр пры Прэзідэнце Беларусі сумесна з Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі рыхтуе дакумент аб асаблівасцях абмежавання доступу да інтэрнэт‑рэсурсаў.
Пра гэта паведаміла сёння журналістам начальнік упраўлення электрасувязі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Вольга Федарэева. Паводле яе слоў, першая рэдакцыя дакумента ўжо была на ўзгадненні. Дакументам прадугледжана ў абавязковым парадку абмежаваць доступ да інфармацыі, распаўсюджванне якой забаронена адпаведнымі заканадаўчымі актамі, органам дзяржаўнага кіравання, установам адукацыі і некаторым іншым суб’ектам, пералічаным ва ўказе нумар 60. Фізічным асобам, гэта значыць карыстальнікам, паслуга па абмежаванню доступу да інтэрнэт‑рэсурсаў будзе аказвацца па заяўцы, у адпаведнасці з дагаворам, заключаным з пастаўшчыком інтэрнэт‑паслуг. «Пры звароце да правайдэра спажывец сам адзначае, доступ да якой інфармацыі яму трэба абмежаваць, — растлумачыў галоўны спецыяліст. — Гэта можа быць або спіс адрасоў, або які‑небудзь пэўны кантэнт». Указ нумар 60 «Аб мерах па ўдасканаленню выкарыстання нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнэт» падпісаны Прэзідэнтам Беларусі 1 лютага 2010 года. Дакументам прадугледжаны абавязак дзяржаўных органаў і дзяржаўных арганізацый размяшчаць інфармацыю аб сваёй дзейнасці на афіцыйных сайтах, забяспечваць іх эфектыўнае функцыянаванне і сістэматычнае абнаўленне. Інтэрнэт‑карыстальнікі змогуць свабодна і бязвыплатна атрымліваць інфармацыю аб рэжыме работы дзяржаўнага органа (іншай арганізацыі), паштовым адрасе, нумарах тэлефонаў яго даведачных службаў, парадку работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб, аб адміністрацыйных працэдурах, што ажыццяўляюцца, і інш. Указ таксама змяшчае палажэнні, накіраваныя на абарону аўтарскіх правоў ад пірацтва ў Інтэрнэце. У мэтах забеспячэння бяспекі грамадзян і дзяржавы з 1 ліпеня 2010 года пастаўшчыкі інтэрнэт‑паслуг павінны будуць ажыццяўляць ідэнтыфікацыю абаненцкіх устройстваў карыстальнікаў, весці ўлік і захоўваць звесткі аб такіх устройствах і аказаных паслугах. Акрамя таго, дакумент упершыню рэгламентуе механізм абмежавання доступу да інфармацыі па патрабаванню карыстальніка інтэрнэт‑паслуг. Напрыклад, па запыту карыстальніка пастаўшчык абавязаны абмежаваць доступ прыналежнага гэтаму карыстальніку абаненцкага ўстройства да інфармацыі, змест якой накіраваны на распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў, прапаганду насілля, жорсткасці і іншых дзеянняў, забароненых заканадаўствам. БЕЛТА Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аператыўна‑аналітычны цэнтр пры Прэзідэнце Беларусі сумесна з Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі рыхтуе дакумент аб асаблівасцях абмежавання доступу да... |
|