Перайменаванне станцыі метро “Плошча Леніна” адкладаецца
26.05.2010 19:36
—
Новости Общества
|
Перайменаванне станцыі метро “Плошча Леніна” у “Плошчу Незалежнасці”, а таксама з’яўленне ў Мінску шэрагу гістарычных назоваў адкладаецца з прычыны змены складу Мінгарсавету. Пра гэта ў гутарцы з карэспандэнтам TUT.BY распавёў сябар Камiсiі па найменаваннi i перайменаваннi вуліц пры Мiнгарвыканкаме, выкладчык гiсторыi БДЭУ Iван Сацукевіч.
Нагадаем, 15 сакавіка адмысловая камiсiя пры Мiнгарвыканкаме (у яе склад уваходзяць гарадскія чыноўнікі, дэпутаты Мінгарсавету дэпутатаў, галоўны мастак і прадстаўнікі грамадскасці, Паводле закону, рашэнне Камісіі па перайменаванні было надрукавана ў прэсе, пасля чаго цягам двух тыдняў кожны ахвочы мог дасылаць свае заўвагі і прапановы. З улікам грамадскай думкі дэпутаты Мінгарсавета 25-га склікання мелі прыняць канчатковае рашэнне яшчэ напрыканцы сакавіка - пачатку красавіка. Аднак не паспелі зрабіць гэтага да сканчэння чатырохгадовага тэрміну іх паўнамоцтваў. “Такім чынам, пакуль рашэнне нашай Камісіі не зацверджана, - распавёў TUT.BY Іван Сацукевіч. - У падтрымку нашых рашэнняў па вяртанні гістарычных назваў прыйшло шмат лістоў ад мінчукоў. Праўда, ёсць нямала і крытычных водгукаў ад ветэранскіх арганізацый, пенсіянераў і інш. У асноўным яны тычацца перайменавання “Плошчы Леніна”. Зараз ва Ўпраўленні культуры Мінгарвыканкаму будуць аналізаваць гэтыя водгукі ды рыхтаваць матэрыялы на разгляд новай сесіі Мінгарсавета 26-га склікання” Нагадаем таксама, што днямі “Гэта яшчэ леташняе рашэнне нашай Камісіі, зацверджанае Саветам дэпутатаў 25-га склікання, і якое толькі цяпер прайшло ўсе юрыдычныя працэдуры”, - тлумачыць Іван Сацукевіч. Адзначым, нягледзячы на тое, што тапаніміка Мінска з большага застаецца савецкай, у апошнія гады Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ёсць нямала і крытычных водгукаў ад ветэранскіх арганізацый, пенсіянераў і інш. У асноўным яны тычацца перайменавання “Плошчы Леніна”
|
|