Мы — разам!. 21.by

Мы — разам!

27.05.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Запрашальнік

Ужо ў восьмы раз мерапрыемствы Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур "прызямляюцца" ў старажытным Гродне. І зноў, разам з ужо традыцыйнымі імпрэзамі, чакаюцца навінкі і сюрпрызы.

Свята стартуе 1 чэрвеня тыднем нацыянальнага кіно ў кінатэатры "Кастрычнік", а таксама пленэрам народных майстроў па дрэве ў парку імя Жылібера і выставай мастака Уладзіміра Качана "Лікі нацыі" ў галерэі "Крыга". Урачыстае адкрыццё заключных імпрэзаў фестывалю адбудзецца ўвечары 4 чэрвеня на стадыёне "Нёман" пасля тэатралізаванага шэсця ўдзельнікаў па вуліцах горада. Там жа, на стадыёне, пройдуць канцэрты творчых калектываў нацыянальных аб'яднанняў Беларусі і народнага артыста Расіі Алега Газманава. А на Савецкай плошчы (дзе, дарэчы, на вялікім экране можна будзе назіраць за трансляцыяй урачыстага адкрыцця са стадыёна) выступяць Прэзідэнцкі аркестр Рэспублікі Беларусь і прафесійныя артысты нашай краіны розных нацыянальнасцяў.

Назаўтра, 5 чэрвеня, на набярэжнай Нёмана адкрыецца "Фантан дружбы", а на Савецкай плошчы і ў парку імя Жылібера свае вырабы прапануюць народныя майстры з Гродзеншчыны і Масквы. З канцэртамі выступяць творчыя дэлегацыі нацыянальных суполак не толькі Прынямоння, але і ўсіх абласцей Беларусі, Дзяржаўны акадэмічны народны хор імя Г. Цітовіча, літоўскі моладзевы сімфанічны аркестр, ансамбль танца, музыкі і песні "Белыя Росы". А яшчэ нас усіх чакаюць гумарыстычная праграма "Смяяцца не грэх!", свята дзіцячага нацыянальнага мастацтва, конкурсы выканаўцаў нацыянальнай эстраднай песні, у тым ліку сярод дзяцей, моладзевая танцавальна-забаўляльная праграма і "Дыскатэка 80-х"... І, безумоўна, нельга абмінуць ужо традыцыйныя для фестывалю нацыянальныя падворкі.

У нядзелю, 6 чэрвеня, можна завітаць на свята нацыянальных кухняў народаў Беларусі, на свята нацыянальнага харэаграфічнага мастацтва, а таксама на заключны канцэрт лаўрэатаў фестывалю.

Барыс ПРАКОПЧЫК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ужо ў восьмы раз мерапрыемствы Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур "прызямляюцца" ў старажытным Гродне. І зноў, разам з ужо традыцыйнымі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика