Тэлефануй, каб пачуць старыя казкі на новы лад. 21.by

Тэлефануй, каб пачуць старыя казкі на новы лад

27.05.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Да Міжнароднага дня абароны дзяцей філіял "Мінская гарадская тэлефонная сетка" РУП "Белтэлекам" падрыхтаваў падарунак для самых маленькіх сваіх абанентаў. З 1 чэрвеня калекцыю казак службы "196" папоўняць байкі, казкі Карнея Чукоўскага і старыя казкі на новы лад.

— Шмат пакаленняў дзяцей вырасла на казках Карнея Чукоўскага. Бясспрэчна, гэта класіка дзіцячай літаратуры. Разам з тым, дынамічнасць, логіка, гумар і цудоўная мова гэтых казак робяць іх цікавымі і для сучасных дзяцей , — упэўнена намеснік дырэктара філіяла па продажы і абслугоўванні кліентаў Таццяна Трыпуцень. — У нашай казачнай фанатэцы з'явяцца таксама і байкі, якія даюць падставу і пасмяяцца, і паразважаць. А казкі на новы лад будуць цікавыя не толькі для дзяцей, але і для дарослых. У іх, напрыклад, Калабка не з'ядаюць, у трох парасят таксама некалькі іншая гісторыя...

Зараз фанатэка службы "196" змяшчае больш як 270 казак і легендаў народаў свету, ёсць у ёй казкі з працягам, дзіцячыя песні і нават інтэрактыўная казка, сюжэт якой залежыць ад абанента, які тэлефануе.

Абаненты з танальным наборам нумару маюць магчымасць з дапамогай галасавых падказак выбраць казку на свой густ. А для абанентаў, якія карыстаюцца тэлефонам з імпульсным наборам нумару, казкі для праслухоўвання змяняюцца кожную гадзіну. Аўтаінфарматар "196" працуе кругласутачна. Кошт паслугі складае 77 рублёў за хвіліну.

Надзея НІКАЛАЕВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да Міжнароднага дня абароны дзяцей філіял "Мінская гарадская тэлефонная сетка" РУП "Белтэлекам" падрыхтаваў падарунак для самых маленькіх сваіх...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика