Трывалыя карані. 21.by

Трывалыя карані

26.06.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларусы Падляшша шануюць мову і традыцыіНа ўсходзе Польшчы, у Падляшскім ваяводстве, дзесяткі тысяч чалавек лічаць сябе беларусамі. У раёнах кампактнага пражывання суайчыннікаў дазволена дубліраваць назвы населеных пунктаў на беларускай мове

Яшчэ пяць гадоў таму польскім сеймам быў прыняты закон “Аб нацыянальных і этнічных меншасцях і рэгіянальнай мове”. Закон рэгламентаваў усталяванне ўказальнікаў населеных пунктаў на дзяржаўнай польскай і мове мясцовага насельніцтва, калі такога акажацца больш чым 20 працэнтаў.
У гміне Орля, размешчанай на краі Белавежскай пушчы, беларусы складаюць пераважную большасць. “Таму мы першымі прынялі рашэнне аб усталяванні ўказальнікаў з назвамі паселішчаў з улікам мясцовай гаворкі”, — ганарыцца пачынам войт гміны Пётр Сельвясюк.
Сакратаром Грамадскай камісіі беларускіх мясцовых назваў з'яўляецца прафесар Алег Латышонак, вядомы гісторык, заслужаны дзеяч культуры Польшчы, выкладчык Беластоцкага ўніверсітэта. Ён лічыць, што з'яўленне двухмоўных указальнікаў дазволіць умацаваць пазіцыі беларускай культуры на Падляшшы.
— Пане прафесар, якая гісторыя беларусаў на Беласточчыне?
— Нашы продкі жылі тут заўсёды, з часоў Старажытнай Русі, і нават раней. Паколькі зямля гэтая знаходзіцца на старажытным рубяжы Русі і Польшчы, то атрымала назву Падляшша, што значыць: "пад ляхамі", каля палякаў.
— Колькі цяпер у паўночна-ўсходняй Польшчы беларусаў?
— Згодна з перапісам насельніцтва 2002 года — нас усяго 46 500 чалавек. Больш за ўсё беларусаў у гмінах Чыжы і Дубічы-Царкоўныя — 80 працэнтаў жыхароў. На трэцім месцы гміна Орля. Больш за дзве трэці складаюць беларусы сярод жыхароў вясковай гміны Гайнаўка і каля паловы насельніцтва гмін Нарва, Нараўка. На жаль, паўсюль працягваецца працэс паланізацыі насельніцтва, перш за ўсё гарадскога. У Беластоку колькасць беларусаў не перавышае парога статыстычнай памылкі, у Бельску-Падляшскім і Гайнаўцы беларусаў адпаведна 20 і 26 працэнтаў, хаця большасць жыхароў у гэтых мясцовасцях — праваслаўныя. Практычна ўсе беларусы Беласточчыны — праваслаўныя. Увогуле, праваслаўных у ваяводстве каля 150 000 чалавек, але дзве траціны з іх ужо лічаць сябе палякамі. Каталікоў-беларусаў сёння амаль не засталося.
— На якой мове гавораць жыхары Беласточчыны?
— Старое і сярэдняе пакаленні ў зносінах выкарыстоўваюць мясцовыя ўсходнеславянскія дыялекты. А моладзь пагалоўна размаўляе па-польску або на “трасянцы”. Тры чвэрці беларусаў гавораць
на так званых заходнепалескіх дыялектах. У Орлі, напрыклад, скажуць па-беларуску “што”, але за рэчкай, у Кашалях “шчо”. Грамадская камісія беларускіх мясцовых назваў на сумесным пасяджэнні з уладамі Орлі вырашыла ў меру магчымасці ўлічваць асаблівасці мясцовай гаворкі ў прапанаваных да ўжывання назвах.
— Адкуль зыходзіла ініцыятыва дубляваць назвы населеных пунктаў на беларускай мове?
— Гэта была ініцыятыва Арлянскай гміны, якая першая адважылася на такі крок. Аналагічныя рашэнні прыняты на паўночна-ўсходняй і паўднёва-заходняй ускраінах Польшчы, дзе жывуць літоўцы і немцы. Там таксама ўстаноўлены двухмоўныя ўказальнікі. Больш за тое, закон дазволіў увесці беларускую мову ў якасці дапаможнай у дзяржаўныя ўстановы. Жыхары, якія належаць да нацыянальнай меншасці, могуць звяртацца да ўладаў на роднай мове. Але пакуль што беларуская мова ў якасці дапаможнай зацверджана толькі ў гмінах Орля, Нараўка, Чыжы і Гайнаўка.
— Чым асаблівая Орля?
— Згодна з перапісам 2002 года, у Арлянскай гміне (раёне) пражывала 2514 беларусаў, амаль 70 працэнтаў усіх жыхароў. Але гэты мікрарэгіён да нядаўняга часу ціха паміраў. За апошнія сорак гадоў насельніцтва скарацілася з 7200 да 3200 чалавек. Ніколі не забуду, як дваццаць гадоў таму я з аднадумцамі “пайшоў у народ”, і солтыс адной з вёсак здзівіўся: “Чаго ж вы, хлопцы, сюды прыехалі? Ад нас усе разумныя ўцяклі ў горад, засталіся толькі мяшком трэпнутыя”.
— Не сакрэт, што Падляшша — не самы багаты рэгіён Польшчы...
— Але цяпер усё будзе па-іншаму. Пад час апошніх выбараў арляне абралі самага маладога войта на Падляшшы, свайго земляка Пятра Сельвесюка. Уявіце: пасля вучобы ў Вялікабрытаніі, стажыроўкі ў Канадзе чалавек вярнуўся на бацькаўшчыну! Новы войт змог прыцягнуць у родны край вялізныя інвестыцыі. Сусветна вядомая фірма “Ікеа” вырашыла пабудаваць на тэрыторыі Арлянскай гміны самую вялікую ў Еўропе фабрыку панэляў з драўняных валокнаў, а ў далейшым стварыць яшчэ і фабрыку кухоннай мэблі. Працоўныя месцы атрымаюць 2000 чалавек, амаль усё мясцовае насельніцтва. Інвестыцыі ацэньваюцца ў 340 мільёнаў еўра! Шведска-нідэрландская кампанія падніме не толькі Орлю, а цэлы беларускамоўны рэгіён — ад Гайнаўкі да Бельска-Падляшскага, бо ад Гайнаўкі да Орлі 20 кіламетраў, а з Бельска ўсяго восем. Наваколлі Бельска і Гайнаўкі — лепшае месца для ўкладання грошай ва ўсім Беластоцкім ваяводстве. Ды гэта, зрэшты, сакрэт Полішынеля. Усім вядома, што побач прахо-дзіць дарога №66, што вя-дзе да памежнага пераходу з Беларуссю, і чыгунка на Брэст.
— Што дапамагае мясцовым людзям захоўваць свае традыцыі, нацыянальную самабытнасць?
— Традыцыйна шмат людзей прысвячае свой вольны час народнай культуры. У гміне ёсць некалькі ансамбляў песні. Але ёсць і новыя ідэі. Школьнікі выдалі кніжку пра побыт сваіх продкаў на беларускай і польскай мовах. У будынку былой сінагогі Саюзам беларускім моладзі арганізуюцца канцэрты “Бардаўская восень”. Арлянская гміна перадала саюзу за сімвалічную плату гістарычны будынак школы ў вёсцы Шчыты. На базе гэтай школы Саюз стварае адукацыйны цэнтр па папулярызацыі беларускай культуры.

Віктар Корбут

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На ўсходзе Польшчы, у Падляшскім ваяводстве, дзесяткі тысяч чалавек лічаць сябе беларусамі. У раёнах кампактнага пражывання суайчыннікаў дазволена дубліраваць...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика