Пад крыламі буслоў. 21.by

Пад крыламі буслоў

26.06.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Карэйскі танец — яркі момант свята ў АзярцыЛетась прадстаўнікі розных этнасуполак высадзілі на тэрыторыі Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту алею з 30 ліпаў, а сёлета зрабілі там вялікую прыгожую клумбу
Сама прырода ім спрыяла: дзень выдаўся цёплым, сонечным. Спачатку талакой, пад сто чалавек, устройвалі клумбу пры ўездзе на тэрыторыю музея, а потым зладзілі канцэрт. І два буслы, што ўсіх вельмі ўразіла, праляцелі прама над сцэнічнай пляцоўкай на пленэры. Прычым якраз тады, калі артысты-карэйцы выконвалі “Танец галубоў”... Гледачы розных нацыянальнасцяў так і ахнулі, заўсміхаліся: гэта ж быццам сама Беларусь вітала іх! Бо акцыя, што праходзіла ўжо другі год запар, называецца “Наш дом — Беларусь”. А Музей ёсць увасабленне ўсёй краіны: з усіх рэгіёнаў там сабраны цікавыя архітэктурныя помнікі. Канцэрт, які этнічныя суполкі Беларусі прысвяцілі Святу Перамогі і Сусветнаму дню культурнай разнастайнасці ў імя дыялогу і развіцця (адзначаецца 21 мая), умясціў звыш 20 нумароў.
Выступалі немцы, палякі, азербайджанцы... Беларускія ўкраінцы ўвогуле прывезлі сюды, у вёску Азярцо, народны музычны тэатр “Надзея” з Калодзішчаў: 20 вясёлых хлопчыкаў і дзяўчынак. Там, дарэчы, актыўна працуе суполка “Обрій” (“Далягляд”), і гэта яе лідар Таццяна Бей “прачысціла паўагарода” ля свайго дома, выбіраючы ўсё лепшае для “Інтэрнацыянальнай клумбы”. “Высаджвалі кветкі шматгадовыя, каб іх надоўга было, — расказала яна. — Прымулы, ландышы, хоста, аквілегія, мальтыйскі крыж, турэцкія гваздзікі, нарцысы, цюльпаны, рамонкі... Ну і барвінак, вядома ж...”

Іван Іванаў

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Летась прадстаўнікі розных этнасуполак высадзілі на тэрыторыі Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту алею з 30 ліпаў, а сёлета зрабілі там...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика