Алег Лукашэвіч правядзе беларусаў па чырвонай дарожцы Канаў. 21.by

Алег Лукашэвіч правядзе беларусаў па чырвонай дарожцы Канаў

28.05.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Чарговы кінафестываль у Канах ужо ўвайшоў у гісторыю, але шмат чаго цікавага засталося за кадрам — прынамсі для беларусаў. Пазнаёміць суайчыннікаў з самымі цікавымі момантамі і зоркамі сусветнага кіно абяцае вядучы Першага канала Алег Лукашэвіч у сваім аўтарскім хранікальна-дакументальным цыкле "Эпоха".

— 29 мая мы пакажам эксклюзіўнае інтэрв'ю з уладальнікам галоўнага прыза, "Залатой пальмавай галіны", Апічатпонгам Вірасетакулам, — анансуе аўтар найбліжэйшы выпуск "Эпохі". — Таксама раскажам больш падрабязна пра новы фільм Сяргея Лазніцы "Шчасце маё", прадстаўлены ў галоўным конкурсе Канскага фестывалю. Нам удалося сустрэцца з самім рэжысёрам, дарэчы, ураджэнцам Беларусі, і беларускім акцёрам Віктарам Немцам, абмеркаваць праблемы сусветнага кінематографа з членам адборачнага камітэта фестывалю па краінах Усходняй Еўропы Жаэлем Шапронам... Карацей, паглядзець і паслухаць будзе што".

Але гэта толькі частка сабранага матэрыялу — на кінафэсце журналістам Першага канала ўдалося сустрэцца і пагутарыць з многімі зоркамі і класікамі сучаснага кіно — Вудзі Аленам, Мікітам Міхалковым, Майкам Лі, Такешы Кітана, Жульет Бінош, Алехандра Іньярыту ды іншымі, зрабіць эксклюзіўныя здымкі з канскіх прэм'ер. Спецыяльныя выпускі, прысвечаныя зоркам "Канаў 2010", выйдуць у эфір у чэрвені.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК.

Фота прэс-службы Белтэлерадыёкампаніі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чарговы кінафестываль у Канах ужо ўвайшоў у гісторыю, але шмат чаго цікавага засталося за кадрам — прынамсі для беларусаў. Пазнаёміць суайчыннікаў з самымі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика