Першы год жыцця. 21.by

Першы год жыцця

29.05.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У традыцыйнай культуры славянскіх народаў ваду, у якой купалі нованароджанага, надзялялі ўласцівасцямі "жывой" або "жыватворнай", як і ваду пасля абмывання нябожчыка — "мёртвай", здольнай нашкодзіць чалавеку. Таму існавала нямала парадаў і рэгламентацый па яе выкарыстанні і ўтылізацыі:

 Лічылася вельмі непажаданым купаць дзіцяці на працягу першага года жыцця пасля заходу сонца, калі ж цяжка было выканаць гэтае правіла, то ваду пасля купання малога вылівалі толькі назаўтра раніцай.

 У той вадзе, у якой купалі дзіця, ні ў якім разе нельга штосьці праць, выкарыстоўваць яе па нейкім іншым прызначэнні. Строга сачылі, каб да гэтай вады не дакраналіся якія-небудзь жывёліны (сабака, кошка, карова і г. д.).

 Часам пажылыя людзі прасілі выкупацца ў той вадзе, у якой толькі што купалі дзіця. Гэта тлумачылася так: стары чалавек будзе "амалажвацца"(як у казцы пра маладзільныя яблычкі), а значыць, паздаравее, а дзіця стане хваравітым, хутка састарэе.

 Падчас купання дзіцяці, каб яго не ўраклі, не павінны прысутнічаць чужыя людзі.

 Каб дзіця не было палахлівым, падчас купання старайцеся не заходзіць так, каб глядзець на дзіця праз галаву.

 Непажадана купаць дзіця да года ў той дзень тыдня, у які яно нарадзілася.

 Каб вызначыць станоўчае месца для купання дзіцяці, зарыентуйцеся па баках свету: пажадана, каб падчас купання малы не ляжаў галавой на захад.

 Пасля купання ваду зноў-такі не пакідалі без увагі. Пасля першага рытуальнага купання дзяўчынкі ваду вылівалі пад вішню, каб і малая была такой жа стройнай і прыгожай. На Палессе ваду вылівалі за парог, каб у свой час замуж выйшла — "пайшла хутчэй".

 Ваду, у якой купалі хлопчыка, вылівалі пад яблыню, што сімвалізавала неабходнасць працягнуць свой род і жыць у дастатку. У беларусаў менавіта яблыня была сімвалам мужчынскага роду.

 Катэгарычна забаранялася кідаць мокрыя пялёнкі і дзіцячае адзенне на падлогу. Старыя людзі тлумачылі так: дзеці будуць часта хварэць, а пасля — жыць у галечы.

Аксана Катовіч, Янка Крук.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У традыцыйнай культуры славянскіх народаў ваду, у якой купалі нованароджанага, надзялялі ўласцівасцямі "жывой" або "жыватворнай", як і ваду пасля...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика