У Ружанах з'явілася "Пагоня"
01.06.2010 02:00
—
Новости Общества
|
Адноўлены радавы герб Сапегаў усталяваны гэтымі днямі на ўязной браме гістарычнага Палаца Сапегаў, які зараз рэстаўруюць.
Герб, які ўсталяваны на браме, зьяўляецца апошняй вэрсіяй герба сям'і Сапегаў (1858-1859 гг.). На пачатку XVII ст. Леў Сапега пабудаваў у сваёй рэзыдэнцыі – Ружанах – раскошны палац. У 1637 годзе Ружаны атрымалі магдэбургскае права і герб. Цяпер ад былога палаца засталася частка галоўнага i ўсходняга карпусоў ды брама, да якой прымыкаюць рэшткi флiгеляў, дзе зараз і праходзіць рэстаўрацыя. На дадзены момант амаль гатовы адзін з флігеляў каля ўязной брамы. На аднаўленчыя працы Брэсцкі аблвыканкам выдаткаваў ў мінулым годзе 30 мільёнаў рублёў. Такую ж суму дадаў Пружанскі райвыканкам. А сёлета стала вядома, што з рэспубліканскіх сродкаў выдаткавана 500 мільёнаў рублёў. Работы вядуць будаўнікі ААТ "Брэстрэстаўрацыя". Паводле праекта, у адноўленых флігелях будуць разьмешчаныя музэй, кавярня і іншыя аб'екты турыстычнай інфраструктуры. Гістарычная выява старажытнага герба Сапегаў (1858-1859 гг.) Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Герб, які ўсталяваны на браме, зьяўляецца апошняй вэрсіяй герба сям'і Сапегаў (1858-1859 гг.).
|
|