Галоўнае — выйсці з кватэры. 21.by

Галоўнае — выйсці з кватэры

01.06.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Беларусі будзе распрацавана новая праграма па стварэнні безбар'ернага асяродку

З 2006 года ўдзельная вага аб'ектаў сацыяльнай інфраструктуры, прыстасаваных для карыстання інвалідамі і іншымі асобамі са слабым здароўем, павялічылася ў сярэднім па краіне з 19,9 да 35 працэнтаў. Прычым гэты паказчык можа ўзрасці да 50 працэнтаў ужо сёлета.

Адна з галоўных праблем людзей з абмежаванымі магчымасцямі — транспарт. У сувязі з гэтым, паведаміў начальнік упраўлення дзяржаўнай сацыяльнай падтрымкі насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Іван Нагібін, з 2007 года рэгіёны набылі і паставілі "на лінію" 1590 аўтобусаў, тралейбусаў і трамваяў са зручнай нізкай падлогай — амаль у 1,9 раза больш, чым планавалася цяперашняй праграмай па стварэнні безбар'ернага асяродку. Не менш адметныя моманты — пачатак вытворчасці пасажырскіх вагонаў, спецыяльна абсталяваных для перавозкі інвалідаў-калясачнікаў, устаноўка сістэм аўтаматычнага адкрыцця дзвярэй крамаў і вакзалаў, устаноўка дарожных знакаў і святлафораў з святлодыёднымі крыніцамі святла, пераабсталяванне дарог і тратуараў з улікам магчымасцяў з'езду на калясках, прадстаўленне візуальнай інфармацыі аб руху транспарту. Прычым, напрыклад, у сталічным метрапалітэне найбліжэйшым часам ёсць намер устанавіць спецыяльныя вертыкальна-гарызантальныя ліфты — на станцыях, якія былі ўведзены ў эксплуатацыю яшчэ ў 1984 годзе.

Нарэшце, працягваецца ўстаноўка пандусаў і парэнчаў пры ўваходзе ў будынкі, робіцца пашырэнне праёмаў дзвярэй, абсталяванне зручных санвузлоў і ліфтаў. Увогуле планавалася, што да канца гэтага года безбар'ерныя ўмовы будуць створаныя ў 5104 будынках, насамрэч жа да пачатку года такіх будынкаў аказалася 6715. Прычым перш-наперш гаворка пра такія па-сапраўднаму патрэбныя большасці людзей аб'екты, як установы аховы здароўя, адукацыі, культуры, сацыяльнай абароны, сувязі, пункты грамадскага харчавання, крамы, банкі, выканкамы. І разам з тым тут узнікае першая праблема — якасць падобных работ. Не сакрэт, што многія з тых жа пандусаў маюць ухіл, пераадолець які цяжка нават цалкам здароваму чалавеку.

І ўсё ж, паводле слоў міністра працы і сацыяльнай абароны Марыяны Шчоткінай, яшчэ больш вострай застаецца тэма будаўніцтва. Людзей з абмежаванымі магчымасцямі на нашых вуліцах няшмат па вельмі простай прычыне — часта яны не могуць пакінуць свой дом. Можна пагадзіцца, што больш чым палову жыллёвага фонду (як правіла, гаворка пра старыя дамы) прыстасаваць для інвалідаў і людзей са слабым здароўем немагчыма тэхнічна — з-за вузкіх праектных праёмаў дзвярэй і вузкіх лесвіц. Аднак горш іншае: стандартам часам не адпавядаюць і цалкам новыя дамы.

Вядома, у нечым пытанні можна зняць дзякуючы вытворчасці больш вузкіх крэсла-калясак. Ужо сёлета Беларускі пратэзна-артапедычны аднаўленчы цэнтр мае намер зменшыць мінімальную шырыню каляскі з 58 да 56 сантыметраў. Аднак само па сабе гэта вырашэнне толькі частковае — скажам, для падлеткаў ці людзей з невялікай камплекцыяй. Каляскі для людзей з большымі "габарытамі" ў стандартны 60-сантыметровы ліфт усё роўна не ўвойдуць. А адсюль — неабходнасць змянення падыходаў да праектавання і будаўніцтва. Тым больш што пакуль фактычна не спрацоўвае і альтэрнатыўны шлях — перасялення інвалідаў і людзей са слабым здароўем у жылыя памяшканні на першых паверхах. Каб падобная практыка стала распаўсюджанай, трэба мець спецыяльныя дамы. Сёння, заўважыла міністр, такіх дамоў па сутнасці няма.

Між тым у краіне ўжо пачалася інвентарызацыя будынкаў і збудаванняў, якія неабходна прыстасаваць для інвалідаў і аслабленых людзей. Па выніках інвентарызацыі стане зразумелым — на якой колькасці аб'ектаў спатрэбіцца пераабсталяванне і колькі яно будзе каштаваць. Прычым абследаванні павінны стаць адным з галоўных "зыходных пунктаў" для распрацоўкі новай дзяржаўнай праграмы стварэння безбар'ернага асяродку на 2011—2015 гады. Работа над праграмай вядзецца цяпер, і, на думку Марыяны Шчоткінай, галоўнае тут — пазбегнуць фармальных падыходаў. Інваліды і людзі са слабым здароўем павінны мець магчымасць на справе карыстацца інфраструктурай, і ў прыватнасці, размова аб транспарце, сацыяльных аб'ектах, жыллі. Да слова, у тых жа дамах, якія не падлягаюць пераабсталяванню, існуе магчымасць альтэрнатывы — устаноўкі пад'ёмнікаў. Іх вытворчасць ужо наладжваецца ў Беларусі.

Дарэчы, адзначаюць у міністэрстве, новая праграма безбар'ернага асяродку фактычна мае дачыненне да кожнага трэцяга жыхара нашай краіны — 507 тыс. інвалідаў, 307 тыс. дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў, 122 тыс. дзяцей-інвалідаў ва ўзросце да 18 гадоў, а таксама 2,4 млн пенсіянераў.

Сяргей ГРЫБ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусі будзе распрацавана новая праграма па стварэнні безбар'ернага асяродку З 2006 года ўдзельная вага аб'ектаў сацыяльнай інфраструктуры, прыстасаваных...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика