Аперацыя Чыстае паветра пройдзе ў Мінску з 1 па 30 чэрвеня. 21.by

Аперацыя Чыстае паветра пройдзе ў Мінску з 1 па 30 чэрвеня

01.06.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пра гэта карэспандэнту "Звязды" паведамілі ва ўпраўленні ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

На працягу месяца сталічная Дзяржаўтаінспекцыя разам з работнікамі Мінскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя будуць правяраць аўтатранспарт на таксічнасць і на дымнасць выхлапных газаў. Плануецца арганізаваць 9 перасоўных пастоў. Транспартныя сродкі, якія не будуць адпавядаць вызначаным нарматывам, забароняць эксплуатаваць. Больш за тое, за кіраванне аўтамабілямі з неадрэгуляванымі рухавікамі аўтаўладальнікам пагражае папярэджанне ці штраф у памеры да пяці базавых велічыняў. Пры вынясенні пакарання, паводле слоў інспектара аддзела агітацыі і прапаганды сталічнай ДАІ Ліліі ГЛІНСКАЙ, інспектар будзе ўлічваць стан транспартнага сродку, год яго выпуску, а таксама працэнт перавышэння шкодных рэчываў у выкідах рухавіка. Да ведама, гранічная канцэнтрацыя вокісу вугляроду ў выхлапных газах бензінавых рухавікоў не павінна перавышаць 1,5 працэнта. Нарматыў для дызельных рухавікоў без турбанадзімання — да 60 працэнтаў, з турбанадзіманнем — да 70 працэнтаў.

У межах экалагічнай аперацыі будуць таксама ладзіцца праверкі аўтатранспартных прадпрыемстваў і станцый тэхнічнага абслугоўвання аўтатранспарту.

Надзея ДРЫЛА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта карэспандэнту "Звязды" паведамілі ва ўпраўленні ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама. На працягу месяца сталічная Дзяржаўтаінспекцыя разам з работнікамі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика