Міхаілу Цыгану пагражае 9 гадоў турмы
02.06.2010 12:58
—
Новости Общества
|
Былому кіраўніку Кастрычніцкага раёна Мінска Міхалу Цыгану дзяржабвінаваўца папрасіў прызначыць 9 гадоў пазбаўлення волі.
Былога чыноўніка Цыгана вінавацяць «у неаднаразовым атрыманні хабару ў выглядзе грошай, матэрыяльных каштоўнасцяў і прадастаўленні паслуг маёмаснага характару, а таксама ў здзяйсненні шэрагу іншых злачынстваў», паведаміў намеснік генеральнага пракурора Беларусі Віктар Конан. 15 студзеня 2010 года крымінальная справа супраць Міхаіла Цыгана была перададзеная ў Мінскі абласны суд. 6 жніўня 2009 года Цыгана злавілі на хабары. Адміністрацыю Кастрычніцкага раёна Мінску Міхаіл Цыган ачольваў цягам чатырох гадоў. Згоду на яго прызначэнне Аляксандр Лукашэнка даў 17 жніўня 2005 года. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Былому кіраўніку Кастрычніцкага раёна Мінска Міхалу Цыгану дзяржабвінаваўца папрасіў прызначыць 9 гадоў пазбаўлення волі. Былога чыноўніка Цыгана вінавацяць...
|
|