Байнет будуць рэгістраваць бясплатна
02.06.2010 18:03
—
Новости Общества
|
Дзяржаўная рэгістрацыя ўсіх інфармацыйных сетак, сістэм і рэсурсаў нацыянальнага сегмента інтэрнета будзе рабіцца бясплатна.
Такое паведамленне з’явілася 2 чэрвеня на афіцыйным сайце Дзяржаўнай інспекцыі па электрасувязі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі (БелДІЭ). Размешчаныя на тэрыторыі Беларусі інтэрнет‑рэсурсы, інфармацыйныя сістэмы і сеткі неабходна зарэгістраваць да 1 ліпеня 2010 года. Гэта прадугледжана пастановай Саўміна № 644 ад 29 красавіка «Аб некаторых пытаннях удасканалення выкарыстання нацыянальнага сегмента глабальнай камп’ютэрнай сеткі інтэрнет». Дакумент прыняты з мэтай выканання падпісанага 1 лютага ўказа прэзідэнта № 60 «Аб мерах па ўдасканаленні выкарыстання нацыянальнага сегмента сеткі інтэрнет». Забяспечыць дзяржрэгістрацыю рэсурсаў даручана Мінсувязі, якое дэлегавала функцыі рэгістратара БелДІЭ. Рэгістрацыяй будуць вымушаныя займацца пастаўшчыкі інтэрнет‑паслуг — хостынгавыя кампаніі і інтэрнет‑правайдэры.Пры гэтым працэс рэгістрацыі прапаноўваецца ажыццяўляць на падставе анкеты заяўніка, якая складаецца больш чым з 30 пунктаў. Раней таксама было вызначана, што рэгістрацыя інтэрнет‑сайтаў будзе платнай. Прадугледжвалася, што аднаразовая рэгістрацыя будзе каштаваць 16.800 рублёў з ПДК. Пра тое, што рэгістрацыя беларускіх сайтаў павінна быць бясплатнай, заявіў у гутарцы з карэспандэнтам партала «З Адміністрацыяй прэзідэнта пастановы Саўміна ніхто не ўзгадняў. Свае пастановы Саўмін мае права прымаць сам. Ён іх і прыняў. Дарэчы, у саміх пастановах размова, напрыклад, аб аплаце рэгістрацыі не ідзе. Гэта ўжо ініцыятывы структур Мінсувязі. Скажу шчыра: ініцыятывы — і гэтая, і іншыя — больш чым дзіўныя. Бярэм самы абуральны прыклад — рэгістрацыю паштовых скрыняў. Гэта ж поўны абсурд! Сама рэгістрацыя сайтаў павінна быць бясплатнай. Я ў гэтым упэўнены стопрацэнтна.Такая ж пазіцыя была і ў ААЦ [Аператыўна‑аналітычнага цэнтра]. Адносна ідэнтыфікацыі карыстальнікаў: усё трэба зрабіць акуратна. Мая пазіцыя — не трэба ніякай самадзейнасці. Бярэм еўрапейскі вопыт — і ўсё. Кропка», — заявіў Янчэўскі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Янчэўскі: Рэгістрацыя паштовых скрыняў — абсурд |
|