Шчасце пад адным дахам. 21.by

Шчасце пад адным дахам

29.06.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сям’я Алега Ладуцькі і Вольгі Карчагінай: усе такія розныя — і такія шчаслівыя"Мы шчаслівая сям'я, у слове “мы” сем розных я" — такая візітная картка ў сям’і Алега Ладуцькі і Вольгі Карчагінай. Менавіта іх “каманда” па выніках гарадскога конкурсу прызнана лепшай шматдзетнай сям'ёй Мінска 2010 года.
На сваім сямейным гербе яны намалявалі сэрца, сонца, вясёлку, рамонак, васілёк. Гэта, пэўна, такія знакі жыцця, пяшчоты, вернасці, згоды. Няўжо ў іх свеце не бывае хмурых дзён? “Мы імкнуліся, каб іх не было, — удакладняе Вольга. — Заўважце, на гербе ёсць і дзве крыніцы — гэта нашы бацькі, самыя лепшыя і надзейныя сябры сям’і. У іх мы вучымся, з іх бярэм прыклад”.
А як ужывацца розным людзям пад адным дахам? Псіхолагі гавораць, быццам лепш прызвычаюцца адзін да аднаго тыя, у каго супадаюць погляды, звычкі. А гэта сям’я паўстала на конкурсе з плакатам, на якім — "…сем розных я". Сапраўды ўсе розныя? “Так, вельмі розныя захапленні, тэмпераменты, характары, — разважае Вольга. — Муж мой вельмі спакойны і ўраўнаважаны, а я — чалавек эмацыйны, магу і прыкрыкнуць. Але мы не сварымся. Нашы дзеці абсалютна розныя. Старэйшая, Марыя, якой 25 гадоў, закончыла Інстытут культуры, па спецыяльнасці сацыяльны работнік, захапляецца маляваннем. Анастасію, якой 16, мы называем "дзяўчынай прыроды", яна не вельмі любіць зносіны з людзьмі, шмат чытае, вельмі эмацыйная, і ёй больш падабаецца адзінота, прырода, цішыня... У 15-гадовага Аляксея выдатнае пачуццё гумару, і любы наспяваючы канфлікт ён можа пагасіць пры дапамозе жарту. Ганначцы 9, вучыцца ў трэцім класе, і ў яе гэтулькі энергіі! Калі яна нават адна дома, то мне здаецца: мы ўсе разам ды плюс палова дзяцей нашага падворка ў нас у гасцях. Аксінні 6 гадоў, а працавітасці і адказнасці дзяўчынкі пазайздросціць любы дарослы. Гады два яна займаецца мастацкай гімнастыкай у школе Алімпійскага резерву, трэніроўкі часам па шэсць гадзін — і ні разу яна не сказала, што стамілася. Як бачыце, розныя мы, ды ўсе вельмі дружныя”.
І, нарэшце, калі ўжо трохі ведаю пра іх, задаю ўсім два пытанні: ці шчаслівая ў іх сям'я і што такое шчасце? Паслухаем адказы...
Вольга: “Шчасце ніколі не прыходзіць само па сабе, не “звальваецца на галаву”. І яно ніколі не бывае поўным без велізарнай работы над сабой. Я абсалютна шчаслівая жанчына: жыццё маё адбылося, жаночае сямейнае шчасце сваё атрымала спаўна”.
Алег: “Нават не задумваючыся, гавару: я вельмі шчаслівы! У мяне ёсць сям'я, пяцёра выдатных дзяцей, мая любімая жонка Волечка. Я ведаю, што мяне кахаюць, разумеюць, церпяць з усімі маімі недахопамі... Таму я буду рабіць усё, каб дзеці мае раслі здаровымі, шчаслівымі. І каб ішлі ў гэты няпросты свет дарослых з правільнымі ўяўленнямі пра тое, як трэба жыць, як ставіцца да людзей і якія духоўныя складнікі павінны быць, каб яны былі шчаслівыя ў гэтым жыцці”.
Дачка Анастасія: “Шчасце — гэта жыццё. Я кіруюся такім жыццёвым крэда: я жыву, я здаровая, у мяне ёсць сям'я, сябры, і таму я шчаслівая.”

Іда Ганчаровіч

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Мы шчаслівая сям'я, у слове “мы” сем розных я" — такая візітная картка ў сям’і Алега Ладуцькі і Вольгі Карчагінай. Менавіта іх “каманда” па выніках гарадскога...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика