ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ
04.06.2010
—
Новости Общества
|
Знешні доўг ЗША дасягнуў
13 трлн долараў
Знешні доўг ЗША дасягнуў 13 трлн долараў, за апошнія 10 гадоў павялічыўшыся больш чым у тры разы. Паводле звестак Міністэрствы фінансаў ЗША, цяпер знешні доўг Амерыкі складае 90 % ад ВУП. З моманту прыходу да ўлады прэзідэнта Барака Абамы ў студзені 2009 года знешні доўг ЗША вырас на 2,4 трлн долараў. За ўвесь перыяд кіравання Джорджа Буша-малодшага гэты паказчык вырас на 4,9 трлн долараў, паведамляе РБК. Амерыканскі інстытут даследавання грамадскай думкі Gаlluр у сакавіку апублікаваў звесткі, паводле якіх толькі 46 % грамадзян ЗША ўхваляюць палітыку прэзідэнта краіны Барака Абамы. У лютым 2010 года гэты паказчык складаў 51 %. За год гаспадар Белага дома страціў амаль 20 працэнтных пунктаў. Не ўхваляюць працу прэзідэнта 45 % амерыканцаў. Сярод магчымых чыннікаў зніжэння рэйтынгу называюць вялікі знешні доўг ЗША, высокі ўзровень беспрацоўя, які набліжаецца да 10 %, а таксама рэформу аховы здароўя, якую пакуль не атрымалася ажыццявіць. Музыкант Шаўчук здзіўлены бяздзейнасцю ПуцінаВядомы музыкант лідар гурта "ДДТ" Юрый Шаўчук, што перадаў прэм'ер-міністру РФ Уладзіміру Пуціну папку з сабранымі ім матэрыяламі пра факты карупцыі ў Расіі, вельмі здзіўлены тым, што кіраўнік урада не знайшоў у ёй нагод да дзеяння, піша GZT.ru. — Там былі пералічаны рэальныя пытанні. Напрыклад, праблема "Хаты надзеі на Гары" — установы, у якой людзей бясплатна пазбаўляюць ад алкагалізму і якую літаральна задушыла мясцовая бюракратыя. Мне здаецца, гэта праца нашага ўрада. Калі яны не лічаць патрэбным на іх адказваць, то я нават не ведаю, што сказаць, — пракаментаваў рэакцыю Пуціна, а дакладней яе адсутнасць, Шаўчук. Тым часам музыка сам распавядаў, што гаворка ў матэрыялах, сабраных ім з дапамогай журналістаў, ідзе пра надмерна высокія заробкі чыноўнікаў, пра тое, як у "Газпраме" ў дзясяткі і сотні разоў павышалі зарплаты, калі ў краіне быў крызіс. Таксама, у папцы былі прадстаўлены доказы "бязмежжа" чыноўнікаў і растрат дзяржаўных грошай на "залатыя ўнітазы", у той час як расіянін з сярэдняй зарплатай можа дазволіць сабе купіць толькі палову квадратнага метра кватэры ў год. Пра тое, што прэм'ер наогул азнаёміўся са змесцівам ружовай папкі, і пра стаўленне да яго паведаміў яго прэс-сакратар Дзмітрый Пяскоў. Нагадаем, што перадача папкі і гутарка Шаўчука з Пуціным адбылася на сустрэчы кіраўніка ўрада з прадстаўнікамі расійскай інтэлігенцыі ў Санкт-Пецярбургу 29 мая. Асноўнай тэмай гутаркі паміж музыкантам і прэм'ерам стаў "марш нязгодных" на Трыумфальным пляцы і пытанне пра яго разгон. Варта адзначыць, што прэс-сакратар прэм'ера адмовіўся каментаваць, як Пуцін ставіцца да дзеянняў міліцыі падчас мітынгу. Варта адзначыць, што, апроч маўчання як прэзідэнта, так і прэм'ер-міністра з нагоды падзей 31 мая, замяць гэту тэму вырашыла і Партыя ўлады, блакаваўшы яе абмеркаванне на пасяджэнні ніжняй палаты парламента. На пачатку пасяджэння дэпутат ад КПРФ Сяргей Абухоў вырашыў павіншаваць сваіх калегаў з "Адзінай Расіі" са "святам дэмакратыі", якое прайшло на Трыумфальным пляцы, піша Газета.Ru. — У нас прынята на пачатку пасяджэння віншаваць са знамянальнымі падзеямі. Я хачу павіншаваць калегаў з "Адзінай Расіі" з чарговым святам дэмакратыі, які яна правяла на Трыумфальным пляцы ў Маскве, і з імпрэзай 31-га артыкула Канстытуцыі, — заявіў дэпутат. На гэтых словах першы віцэ-спікер Дзярждумы Алег Марозаў паспрабаваў перапыніць яго выступ, а затым і зусім адключыў мікрафон. Стэнаграмы з самалёта Качыньскага падмянілі?Палкоўнік польскіх ВПС Барташ Страіньскі, запрошаны ў Маскву для кансультацый падчас расшыфроўкі звестак чорных скрыняў Ту-154 прэзідэнта Польшчы, заявіў, што апублікаваныя стэнаграмы — не тыя, пад якімі ён ставіў свой подпіс. Пра гэта паведамляе польскі тэлеканал TVN24. Як заявіў Страіньскі, ён быў запрошаны ў Маскву як чалавек, які меў досвед працы з самалётамі Ту-154, — ён лятаў на гэтых машынах, знаходзячыся на службе ў 36-м Адмысловым транспартным палку ВПС Польшчы. Паводле яго слоў, свой подпіс пад расшыфроўкай запісаў перамоў у кабіне самалёта ён паставіў у канцы красавіка. Страіньскі запэўнівае, што дакумента, перададзенага расійскім бокам 31 мая і апублікаванага ў Польшчы 1 чэрвеня, ён не падпісваў. Такім чынам, Расія перадала Польшчы нейкую іншую стэнаграму. Адным з розначытанняў, адзначаных Барташам Страіньскім пасля прачытання апублікаванай версіі расшыфроўкі, стала сцвярджэнне, што перад крушэннем у кабіне самалёта знаходзіўся шэф дыпламатычнага пратакола МЗС Польшчы Марыюш Казана. Паводле слоў Страіньскага, у падпісанай ім версіі дакумента прысутнасць у кабіне Казаны пацверджана не была. Frееdоm Hоusе ізноў уключыў РФ у спіс "несвабодных" краінРасія ў чарговы раз увайшла ў лік "несвабодных" краін са спіса амерыканскай праваабарончай арганізацыі Frееdоm Hоusе. Становішча ў краіне пагаршаецца, аднак яна па-ранейшаму не ўваходзіць у дзясятку "Горшых з горшых" — найболей рэпрэсіўных краін свету, сведчыць распаўсюджаная ў сераду справаздача арганізацыі за 2010 год. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Музыкант Шаўчук здзіўлены бяздзейнасцю Пуціна Вядомы музыкант лідар гурта "ДДТ" Юрый Шаўчук, што перадаў прэм'ер-міністру РФ Уладзіміру Пуціну папку з...
|
|