6 чэрвеня — працэсія Божага Цела па цэнтральных вуліцах Мінска
04.06.2010
—
Новости Общества
|
![]() Падчас шэсця, якое распачнецца ад касцёла Найсвяцейшай Тройцы прыкладна ў 10.30, прадугледжаны чатыры прыпынкі-стацыі: першая стацыя на плошчы Перамогі, дзе адбудзецца малітва з нагоды 65-годдзя Перамогі ў Вялікай айчыннай вайне, другая — на Кастрычніцкай плошчы, трэцяя — на плошчы Незалежнасці, чацвёртая — на плошчы Свабоды. Падчас кожнай стацыі манстранцыя з Найсвяцейшым Сакрамэнтам будзе змяшчацца на прыгожа аздобленым троне, падрыхтаваным вернікамі пэўных парафій, будзе чытацца ўрывак з Евангелля, а затым святар прамовіць гамілію. Падчас кожнай стацыі прысутным будзе ўдзяляцца благаслаўленне Найсвяцейшым Сакрамэнтам. Перад заключным благаслаўленнем вернікі праспяваюць гімн «Te Deum» («Цябе, Бога, праслаўляем»), а завершыць урачыстасць спеў гімна «Магутны Божа». У працэсіі прымуць удзел дзеці мінскіх парафій, якія сёлета прынялі Першую святую Камунію, а таксама прадстаўнікі розных малітоўных груп і рухаў. Урачыстасць працэсіі будуць надаваць харугвы і абразы з выявамі святых. Падчас шэсця будзе раздавацца пітная вада. Працэсію будзе суправаджаць машына з гучнагаварыцелем, што дазволіць духавенству і вернікам прымаць актыўны ўдзел у спевах і малітвах. Плануецца, што завершыцца працэсія ў 14.00. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
6 чэрвеня 2010 г. у Мінску адбудзецца працэсія з нагоды ўрачыстасці Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста (Божае Цела), што традыцыйна адзначаецца ў чацвер пасля...
|
|