Развітанне з Міхаілам Паўлавым адбудзецца 8 чэрвеня ў Доме афіцэраў
07.06.2010 09:49
—
Новости Общества
|
Развітанне з былым старшынём Мінгарвыканкама Міхаілам Паўлавым адбудзецца 8 чэрвеня ў акруговым Доме афіцэраў з 11 да 13 гадзін. Пра гэта паведаміў в.а.старшыні Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька ў панядзелак на аператыўнай нарадзе.
Пахаваюць Міхаіла Паўлава на Усходніх могілках. У Мінску створана камісія па арганізацыі і правядзенні пахавання. У гэтай сувязі Мікалай Ладуцька звярнуўся з просьбай да кіраўнікоў раёнаў сталіцы вырашыць у выпадку неабходнасці ўсе арганізацыйныя пытанні, каб усё прайшло «з высокай ступенню годнасці, як таго заслугоўвае Міхаіл Паўлаў». «Міхаіл Паўлаў хварэў цяжка, але мужна. Гэта вялікая страта для краіны і для Мінска», — падкрэсліў в.а. старшыні Мінгарвыканкама. Як паведамлялася, Міхаіл Паўлаў памёр 6 чэрвеня на 58‑м годзе жыцця. БЕЛТА Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Развітанне з былым старшынём Мінгарвыканкама Міхаілам Паўлавым адбудзецца 8 чэрвеня ў акруговым Доме афіцэраў з 11 да 13 гадзін. Пра гэта паведаміў в.а.старшыні...
|
|