Беларусь чарговы раз акажа гуманітарную дапамогу Таджыкістану. 21.by

Беларусь чарговы раз акажа гуманітарную дапамогу Таджыкістану

07.06.2010 11:42 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Згодна з пастановай Савета міністраў № 825, матэрыяльныя каштоўнасці для гуманітарнай дапамогі выдзелены з дзяржаўнага матэрыяльнага рэзерву, які знаходзіцца з распараджэнні Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Гуманітарны груз складаецца з паўшарсцяных коўдраў, кансерваў з тушанай ялавічыны, бляшанак згушчанага малака, цукру і гаспадарчага мыла. Агульны кошт грузу — амаль 500 млн. рублёў.

Поўдзень Таджыкістана моцна пацярпеў ад майскіх залеваў, якія выклікалі разбуральныя паводкі, селі і апоўзні. Больш за 40 чалавек загінулі, больш за 80 — атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці, амаль 4,5 тысячы — пазбавіліся прытулку.

У канцы мая ўрад Таджыкістана звярнуўся ў ААН з просьбай выдзеліць 5,3 млн. даляраў для дапамогі ахвярам паводкі.

Летась і пазалетась Беларусь ужо аказвала гуманітарную дапамогу Таджыкістану.


БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Згодна з пастановай Савета міністраў № 825, матэрыяльныя каштоўнасці для гуманітарнай дапамогі выдзелены з дзяржаўнага матэрыяльнага рэзерву, які знаходзіцца з...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика