Мінаблвыканкам вяртае піва ў кіёскі на прыпынках
07.06.2010 11:42
—
Новости Общества
|
Мінаблвыканкам адмяніў забарону на продаж піва і іншых слабаалкагольных напояў у кіёсках на прыпынках грамадскага транспарту. Забарона на гандаль півам і іншымі слабаалкагольнымі напоямі з аб’ёмнай доляй этылавага спірту не больш за 7% у кіёсках была уведзена ў Мінскай вобласці ў канцы лета 2009 года.Тады Мінаблвыканкам забараніў кругласутачна гандляваць півам у аб’ектах дробнарознічнай гандлёвай сеткі (палатках, павільёнах без гандлёвай залы, кіёсках), перасоўных сродках развазнога і разноснага гандлю (гандлёвых аўтаматах, аўтамагазінах), за выключэннем аўтамагазінаў, якія ажыццяўляюць рознічны гандаль у сельскай мясцовасці. Новым рашэннем Мінаблвыканкама з ранейшага выключаная норма, якая забараняла гандаль «у гандлёвых аб’ектах, размешчаных на прыпыначных пунктах маршрутаў грамадскага транспарту». Новае рашэнне ўжо ўступіла ў законную сілу.Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мінулагодняя забарона на продаж піва і і слабаалкагольных напояў на прыпынках знятая. |
|