Мінінформ Вазьняку - не "Товарищ"
09.06.2010
—
Новости Общества
|
Міністэрства інфармацыі вынесла папярэджаньне заснавальніку газэты "Товарищ". Заснавальнікам газэты зьяўляецца беларуская партыя левых "Справядлівы сьвет".Галоўны рэдактар газеты Сяргей Вазьняк заявіў, што заснавальнік ня будзе абскарджваць папярэджаньне, а ўнясе зьмены ў пасьведчаньне пра рэгістрацыі выданьня.
У папярэджаньні напісана, што заснавальнік не паведаміў Мінінфармацыі пра тое, што зьмянілася пэрыядычнасьць выхаду газэты. Тое, што газэта выходзіла непэрыядычна, пацьвердзіў і сам Вазьняк. Прычынай сытуацыі, у якой апынулася газэта, ён назваў немагчымасьць працаваць на беларускім мэдыйным рынку. "Прычыну бачу ў тым, што газэту вышпурнулі 5 год таму з дзяржаўнай сыстэмы распаўсюду, то бок пазбавілі магчымасьці зарабляць грошы, а зараз патрабуюць, каб мы рэгулярна выходзілі незразумела за якія рэсурсы. У гэтым і прычына. Каб мы прадаваліся, каб мы былі ў падпісцы, каб была магчымасьць на рэклямным рынку працаваць, то адпаведна былі б і сродкі для рэгулярнага выхаду. А калі гэтага нічога няма, усё на ахвяраваньнях будуецца, то зразумела, што пэрыядычна здараюцца зрывы. І мы не можам гарантаваць штотыднёвы выхад, як у нас напісана ў пасьведчаньні", - заявіў Свабодзе галоўны рэдактар газэты "Товарищ" Сяргей Вазьняк. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Міністэрства інфармацыі вынесла папярэджаньне заснавальніку газэты "Товарищ". Заснавальнікам газэты зьяўляецца беларуская партыя левых "Справядлівы сьвет". |
|