Колькасць невыязных можа скраціцца на 50 тысяч чалавек
10.06.2010 14:44
—
Новости Общества
|
Начальнік аддзела па пашпартнай рабоце і выезду за мяжу Дэпартамэнту па грамадзянству і міграцыі МУС Дзьмітры Леўчанка паведаміў, што зараз колькасьць асобаў, якім часова забаронены выезд за мяжу, складае каля 120 тысяч чалавек. Колькасьць невыязных будзе паступова зьніжацца. З уступленьнем у сілу прэзыдэнцкага Ўказа №271 рашэньне аб унясеньні асобы ў базу дадзеных невыязных прымаецца на альтэрнатыўнай аснове, то бок сьледчы будзе прымаць рашэньне, уключаць ці не ўключаць чалавека, што знаходзіцца пад сьледзтвам, у базу невыязных. Да таго ж, ужо перасталі ўключаць у базу дадзеных часова невыязных людзей, якія знаходзяцца пад арыштам альбо якія прыгавораныя да пажыцьцёвага зьняволеньня. На думку спадара Леўчанкі, база невыязных можа скараціцца да 70—80 тысяч чалавек за кошт выключэньня зь яе зьняволеных. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цяпер колькасць асобаў, якім часова забаронены выезд за мяжу, складае каля 120 тысяч чалавек. |
|