Больш за 105 тыс. абітурыентаў пройдуць сёння ЦТ па расейскай мове
15.06.2010 10:27
—
Новости Общества
|
Пра гэта паведаміў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Міністэрства адукацыі Беларусі Мікалай Фяськоў. Руская мова з’яўляецца адным з лідэраў тэставання гэтага года, хоць на іспыт запісалася менш абітурыентаў, чым летась (у 2009 годзе тэст пісалі 109 тыс. чалавек). Іспыт традыцыйна пачнецца а 11-й. Пры здачы тэст‑экзамену кожны абітурыент павінен мець пры сабе запоўнены і зарэгістраваны пропуск, дакумент, які засведчвае асобу, і асадку з чорным стрыжнем.Нагадаем, месца правядзення іспытаў можа не супадаць з адрасам пункта рэгістрацыі, таму, адпраўляючыся на тэставанне, трэба ўважліва прачытаць выдадзеныя на рукі дакументы, у прыватнасці пропуск на ЦТ. Вынікі тэставання па беларускай мове стануць вядомыя праз 10‑12 дзён. Юлія Ваніна, БЕЛТА Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта паведаміў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Міністэрства адукацыі Беларусі Мікалай Фяськоў.Руская мова з’яўляецца адным з лідэраў... |
|