Мінскія салаўі праспявалі для ўсёй планеты. 21.by

Мінскія салаўі праспявалі для ўсёй планеты

16.06.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На сталічнай салаўінай карце з'явіліся новыя "галасістыя пляцоўкі"

Гэтымі днямі грамадская арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны" (АПБ) падрыхтавала салаўіную карту Мінска-2010. Сёлета на ёй адзначаны 318 пунктаў спеў салаўёў. Летась спецыялісты АПБ і гараджане сталіцы выявілі 261 месца спеваў гэтых птушак. Карта была падрыхтавана ў межах папулярнай беларускай акцыі "Салаўіныя ночы", якая сёлета была прысвечана Году біялагічнай разнастайнасці.

Сёлета першыя паведамленні аб месцах спеваў птушак пачалі паступаць задоўга да старту акцыі "Салаўіныя ночы". На працягу двух сутак, 15 і 16 мая, пра сваіх салаўёў расказвалі жыхары практычна з усіх рэгіёнаў краіны. У Мінску былі арганізаваны салаўіныя пляцоўкі, якія наведала больш за 2 тысячы чалавек, паведаміў рэдакцыі спецыяліст па экалагічнай адукацыі грамадскай арганізацыі "Аховы птушак Бацькаўшчыны" Руслан Шайкін.

Найбольш актыўныя спевы салаўёў былі заўважаны ў раёнах Мядзвежына, Курасоўшчына і ў пойме Свіслачы на Убарэвіча—Магістральнай. Самым крытычным месцам, дзе колькасць салаўёў змяншаецца, зноў застаецца Лошыцкі парк. На жаль, мінімальная актыўнасць салаўёў зафіксавана і ў іншых цэнтральных парках і скверах сталіцы.

Асобныя аматары птушак правялі маршрутны ўлік салаўёў у горадзе. Паводле паведамленняў актывіста АПБ Андрэя Несцерава, у пойме ракі Свіслач у Чыжоўцы на працягу 1,5-кіламетровага маршруту было падлічана больш за 30 галасістых салаўёў. Дзякуючы вялікай актыўнасці жыхароў сталіцы, на салаўінай карце Мінска з'явіліся новыя "галасістыя" пункты. Аднак агульныя вынікі падлікаў сведчаць, што ў мінскіх парках і скверах колькасць салаўёў зніжаецца. Менавіта таму арнітолагамі і спецыялістамі Мінпрыроды будуць прапанаваныя гарадскім уладам канкрэтныя рэкамендацыі па захоўванні месцаў жыхарства гэтых цудоўных птушак. Сёлета ў межах акцыі АПБ арганізавала яшчэ і салаўіныя экскурсіі, дзе аматары прыроды змаглі навучыцца вызначаць па знешнім выглядзе і нават голасе не толькі салаўёў, але і іншых звычайных галасістых птушак.  

У пачатку першага месяца лета салаўінай акцыяй у Беларусі зацікавілася сусветная служба Бі-бі-сі. Для карэспандэнта гэтай тэлерадыёвяшчальнай кампаніі ў чэрвені была арганізавана асобная экскурсія. Звычайна ў гэты час мінскія салаўі ўжо замаўкаюць, аднак у гэты раз некалькі птушак спявалі ва ўсю моц, бо мабыць разумелі, што потым беларускіх "спевакоў" пачуе ўвесь свет.

Сяргей КУРКАЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На сталічнай салаўінай карце з'явіліся новыя "галасістыя пляцоўкі" Гэтымі днямі грамадская арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны" (АПБ) падрыхтавала...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика