Дзень нараджэння. 21.by

Дзень нараджэння

16.06.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Шарыкавая ручка

67 гадоў таму, у 1943 годзе, была запатэнтавана шарыкавая ручка.

Усё XІX стагоддзе вынаходнікі канструявалі ручку, якая была б больш дасканалая, чым гусінае або металічнае пяро. І вось у 1884 годзе з'явілася аўтаручка. У футарале для трымання знаходзіўся рэзервуар з чарнілам. З яго чарніла па трох жалабках сцякала да наканечніка пад пяром. Галоўнай перашкодай пры распрацоўцы шарыкавай аўтаручкі было чарніла. Занадта вадкае пакідала кляксы на паперы і пэцкала кішэні. Занадта густое застывала на шарыку. За гэтую праблему ўзяліся браты Біра. Пасля Першай сусветнай вайны 18-гадовы Ладзіслаў Біра выдаваў невялікую мясцовую газету і часта сердаваў на сваю аўтаручку. Чарніла з яе выцякала на газетны ліст, а канец пяра рваў у гэтым месцы паперу. Тады Ладзіслаў паклікаў брата Георга, хіміка па прафесіі, і браты пачалі распрацоўваць новыя аўтаручкі.

10 чэрвеня 1943 года лічыцца днём нараджэння шарыкавай ручкі — паводле іншых звестак, гэта адбылося раней, у 1938-м. Бясспрэчна адно: яе вынайшаў венгерскі журналіст Ласла Біра, які ўцёк у 1938 годзе ад нацыстаў у Аргенціну.

Браты высадзіліся ў Буэнас-Айрэсе з дзесяццю доларамі на дваіх, і з дапамогай прэзідэнта Аргенціны ў 1943 годзе яны адкрылі новую фабрыку. Але прадпрыемства спасціг грандыёзны правал. Браты Бара зрабілі тую ж памылку, што і ўсе іх папярэднікі, — яны паспадзяваліся на сілу цяжару, пад уздзеяннем якой чарніла трапляла на шарык. Гэта азначала, што ручку трэба было абавязкова трымаць строга вертыкальна. Ладзіслаў і Георг вярнуліся ў лабараторыю і неўзабаве прыдумалі новую канструкцыю, капілярную. Ужо праз год яны выпусцілі ў продаж у аргенцінскіх крамах новую мадэль. Аднак разыходзіліся ручкі марудна. У рэшце рэшт у братоў скончыліся грошы, і вытворчасць прыйшлося спыніць.

Ім на дапамогу прыляцелі ваенныя лётчыкі ЗША. Пілоты ВПС, якія часта бывалі ў Аргенціне ў час вайны, зрабілі для сябе адкрыццё, што аргенцінскімі ручкамі можна пісаць дагары нагамі на любой вышыні і іх не патрабуецца часта зараджаць. Амерыканская кампанія "Эберхард Фабер" вырашыла паспрабаваць манапалізаваць рынак і заплаціла 500 000 долараў за правы на вытворчасць шарыкавых ручак. Такім чынам, браты ўпершыню атрымалі прыбытак за сваё вынаходства. Але адна праблема ўсё ж заставалася: нягледзячы на шуміху, задуманую вакол навінкі, ручкі працавалі ўсё роўна не вельмі добра. Яны падцякалі, загубілі нямала важных дакументаў і выдатных кашуль. Акрамя таго, у іх перасыхала чарніла. Аб'ём продажу пачаў павольна паўзці ўніз.

Чалавека, які выправіў сітуацыю, звалі Марсэль Біш. Ён жыў у Францыі і быў фабрыкантам пёравых ручак і пісьмовых прыстасаванняў. На працягу двух гадоў Біш скупляў усе мадэлі шарыкавых ручак, якія з'яўляліся на рынку, і педантычна выпрабоўваў іх. У 1952 годзе ён дамогся трыумфу: танная шасцігранная ручка з празрыстага пластыка пісала мякка, не падцякаючы і не засыхаючы. Вывучыўшы міжнародны рынак, Біш зразумеў, што са сваім імем яму ў Амерыцы не прабіцца. Тады ён змяніў напісанне імя так, каб яго маглі правільна і лёгка вымавіць паўсюль, дзе будзе прадавацца яго новая ручка, — Бік. Мадэль "Бік" адразу заваявала сусветнае прызнанне. Мільярды ручак, стыль якіх амаль не змяняўся, прадаваліся, выкарыстоўваліся, губляліся, разбіраліся на часткі, знікалі невядома дзе, проста выкідаліся. І хоць Бік вынаходзіў новыя мадэлі, прыдумляў разнастайны дызайн ручак, стары, надзейны "Бік" не перастае быць асноўнай крыніцай прыбытку фірмы дагэтуль.

Шпілька

185 гадоў назад, у 1825 годзе, жыхар Нью-Ёрка Уолтар Хант запатэнтаваў бяспечную шпільку. Зрабіць гэта яго прымусіла неабходнасць пакрыць доўг у 15 долараў.

Біёграфы распавядаюць, што ў гэты дзень Хант сядзеў у сваім пакоі і панура глядзеў у стол. Ён думаў, як вярнуць доўг, і нервова круціў дрот, які трапіў у рукі. Праз 3 гадзіны скручаны дрот прыняў форму сучаснай англійскай шпількі. Хант падумаў, што да вядомага са старажытных часоў металічнага вырабу ў выглядзе выцягнутай пятлі з іголкай можна дадаць "замочак", які схавае востры кончык і пры гэтым гарантуе ўладальніку шпількі, што гэты прадмет не страціцца, выскачыўшы з адзежы пры першым зручным выпадку. Праз некалькі дзён містар Хант прыдумаў імя свайму стварэнню — пры атрыманні патэнта "англічанка" была названа "штырок для сукенкі". Убачыўшы "штырок", крэдытор прабачыў Уолтару яго доўг і заплаціў яшчэ 400 долараў за патэнт на вынаходку.

Так што, менавіта ў гэты дзень шпількі назаўжды страцілі сваю "прыродную" калючасць, бо схавалі свой востры кончык у наканечнік-каўпачок. Пры ім яна, вядома, не звалася англійскай, а насіла імя "штырок для сукенкі". Крыху пазней, у гэтым жа годзе, дакладна такі ж механізм запатэнтавалі ў Англіі. Англійскі вынаходнік быў спрытнейшым, і шпількі не толькі былі названыя ў гонар Вялікабрытаніі, але і вельмі хутка распаўсюдзіліся ў швейных майстэрнях.

Ідэя Ханта была няновая, бо бяспечную шпільку прыдумалі яшчэ задоўга да яго. Падобныя вырабы (т.зв. "фібулы") выкарыстоўваліся шматлікімі старажытнымі і сярэднявечнымі народамі (грэкамі і рымлянамі, ілірыйцамі і кельтамі, германцамі, славянамі і іншымі) як зашпількі для плашчоў і іншага адзення. Пазней такія шпількі былі выцеснены гузікамі.

Наждачная папера

Першая наждачная папера з'явілася яшчэ ў старажытным Кітаі. Рабілі яе са здробненых ракавін, насення і пяску, а потым з дапамогай натуральнага клею прыляплялі да пергаменту і шліфавалі металічныя ці драўляныя паверхні. У некаторых народаў у якасці шліфавальнай скуркі выкарыстоўвалася... скура акулы.

У 1833 годзе англічанін Джон Акеі прыдумаў прататып "наждачкі" — ён нанёс на пергамент здробненае шкло. Класічны ж "наждак" быў запатэнтаваны 14 чэрвеня 1834 года Айзекам Фішарам-малодшым у ЗША. Галоўным тут было выкарыстанне ў якасці абразіваў карбіду крэмнію ці аксіду алюмінію (прасцей кажучы, дробных каменьчыкаў), што выдатна падыходзіла для апрацоўкі розных паверхняў.

У 1855 годзе швецкі хімік Йохан Лундстрам упершыню нанёс чырвоны фосфар на паверхню наждачнай паперы. У 1902 годзе пяцёра сяброў-амерыканцаў вырашылі здабываць карунд — асабліва цвёрды крышталь, які выкарыстоўваецца ў прамысловасці. Тое, што яны палічылі карундам, на паверку аказалася нізкагатунковым мінералам. Вырашаючы, што ж з ім рабіць, партнёры стварылі вільгацеўстойлівую наждачную паперу і паклалі пачатак стварэнню буйной прамысловай кампаніі 3M. А ў 1916 годзе яе спецыялісты вынайшлі ўдасканалены тып воданепранікальнай наждачнай паперы, вядомай як Woterdry. З яе дапамогай сталі паліраваць паверхню аўтамабіляў.

Падрыхтаваў Іван Купарвас.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Шарыкавая ручка 67 гадоў таму, у 1943 годзе, была запатэнтавана шарыкавая ручка. Усё XІX стагоддзе вынаходнікі канструявалі ручку, якая была б больш дасканалая, чым...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика