Ініцыятарамі павышэння цэн на бензін маглі быць прыватныя АЗС
16.06.2010 10:40
—
Новости Общества
|
Такую думку выказаў эканаміст Сяргей Чалы 15 чэрвеня ў Мінску падчас пасяджэння круглага стала па пытанні росту цэн на нафтапрадукты з пачатку года на 15%.
«На мой погляд, павышэнне цэн на бензін адбылося або ў выніку адпаведнага даручэння «Белнафтахіму» зверху, або дзякуючы лабісцкім намаганням прыватных рэтэйлераў», — падкрэсліў Чалы. Эксперт таксама зазначыў, што асаблівасць беларускага рынку нафтапрадуктаў заключаецца ў магчымасці невідавочнай і негалоснай змовы гульцоў аб павышэнні цэн. Звязана гэта перш за ўсё з адсутнасцю канкурэнцыі. «Калі на рынку ўсяго некалькі гульцоў, то, як толькі адзін з іх павышае цэны, астатнія проста за ім ідуць.Гэта добра бачна па рынку сотавай сувязі», — сказаў Чалы. Ён таксама падкрэсліў, што, у адрозненне ад Беларусі, на Захадзе лёгка пралічыць стварэнне цаны на рынку нафтапрадуктаў, бо яно празрыстае. «У Мічыгане прыбытак аператара нафтазапраўкі складае ўсяго 0,2%. У большасці выпадкаў прыбытак або нулявы, або нават адмоўны»,— заявіў эканаміст. Асноўны прыбытак, паводле яго слоў, прыносіць інфраструктура — кафэ, магазіны, рэстараны. «Гэта прыклад таго, як пры рыначным цэнаўтварэнні атрымліваюць даход з аказання пабочных паслуг», — зазначыў Чалы. Прыбытак АЗС у Беларусі, на думку эксперта, складае каля 20%.Разам з тым Чалы таксама падкрэсліў, што ў Беларусі існуе масавае перакрыжаванае субсідаванне адных галінаў іншымі. У сувязі з увядзеннем экспартнай пошліны на нафтапрадукты ўпала рэнтабельнасць паставак нафтапрадуктаў на знешні рынак. «Гэта прычына кампенсаваць страты ростам цаны на ўнутраным рынку. Так устроена эканоміка», — зазначыў эксперт. Чалы лічыць, што робіцца спроба за кошт павелічэння рублёвай цаны павялічыць доларавую выручку. «Гэта азначае, што ў нас курс рубля эканамічна неапраўданы. Але ў сітуацыі, калі другая дэвальвацыя немагчыма, няма іншага выйсця», — сказаў ён.Эканаміст упэўнены, што павышэнне цэн на бензін, павелічэнне кошту паслуг ЖКГ для ўладальнікаў элітнага жылля і чаканы рост ставак акцызу на алкаголь — звёны аднаго ланцуга. Паводле яго слоў, такім чынам улады спрабуюць напаўняць бюджэт, бо нафтаперапрацоўка не прыносіць ранейшага эканамічнага эфекту. «Думаю, такія кропкавыя ўдары будуць працягвацца», — сказаў Чалы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прыбытак АЗС у Беларусі, на думку эксперта, складае каля 20%.
|
|