У Мінску з’явяцца першыя кадэцкія класы
17.06.2010 08:52
—
Новости Общества
|
Іх навучэнцы будуць вучыцца этыкету і танцам.
У мінскай СШ № 222 з’явяцца першыя ў краіне кадэцкія класы. Ідэя іх стварэння належыць Усебеларускаму аб’яднанаму казацтву. Сярод жадаючых, і юнакоў, і дзяўчат, ужо адбываецца першы набор. Прычым не патрабуецца, каб гэта былі выключна дзеці казакоў. - У верасні гэтага года ў першы кадэцкі клас пойдуць 20 чалавек, а ў пяты - 25, - расказвае дырэктар сярэдняй школы № 222 Ігар Бабкоў. - На сёння налічваецца ўжо 19 ахвотнікаў (пятнаццаць першакласнікаў і чатыры пяцікласнікі). Калі жадаючых вучыцца акажацца больш, чым змогуць умясціць класы, у далейшым павялічым іх колькасць. Акрамя агульнапрынятых прадметаў школьнікі будуць вывучаць этыкет, розныя танцы і нават элементы баявога мастацтва. Юнакі і дзяўчаты таксама будуць насіць спецыяльную казацкую форму. - Вучыцца ў новых класах карысна і па-сапраўднаму цікава. Мы ўжо распрацоўваем праграму экскурсій і іншых мерапрыемстваў, - паведамляе Ігар Бабкоў. - Аднак галоўная наша задача - інтэлектуальнае, культурнае, фізічнае і маральнае развіццё вучняў, а таксама стварэнне асновы для падрыхтоўкі непаўналетніх грамадзян да воінскай службы і вучобы ў кадэцкіх карпусах, якія плануецца адкрыць у розных рэгіёнах Беларусі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У мінскай СШ № 222 з’явяцца першыя ў краіне кадэцкія класы. Ідэя іх стварэння належыць Усебеларускаму аб’яднанаму казацтву.
|
|