Школьная карупцыя ў Магілёве. 21.by

Школьная карупцыя ў Магілёве

17.06.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзьве крымінальныя справы заведзеныя на дырэктара магілёўскай школы №9. Яго вінавацяць у крадзяжы сямі мільёнаў рублёў.Кіраўніка школы зьняволілі пасьля ананімнай скаргі настаўнікаў, паведаміў чыноўнік гарвыканкаму Аляксандар Церахаў:

"Зарэгістраваны зварот ананімны зварот пэдагагічнага калектыву сярэдняй школы № 9 аб злоўжываньні дырэктарам службовым становішчам. Зварот быў накіраваны ў аддзел унутраных спраў Ленінскага раёну. У ходзе праверкі факты пацьвердзіліся. 29 студзеня 2010 году заведзеныя дзьве крымінальныя справы супраць дырэктара Нізаўцова. Ён скраў грашовыя сродкі ў суме 4,6 мільёна і 2,4 мільёна рублёў".

Дзявятая школа ў дзевяностых гадах мінулага стагодзьдзя была адзінай у Магілёве беларускамоўнай. Цяпер у ёй ёсьць клясы, дзе вучацца дзеці з праблемамі слыху. Клясамі апякуюцца нямецкія дабрачынныя арганізацыі. Дарэчы, арыштавалі кіраўніка школы акурат пасьля візыту ў навучальную ўстанову прадстаўнікоў адной зь іх.

У Магілёве, паводле афіцыйнай інфармацыі, адукацыйная галіна застаецца адной з самых карумпаваных. Усяго ж ад пачатку году выяўлена 49 карупцыйных злачынстваў.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзьве крымінальныя справы заведзеныя на дырэктара магілёўскай школы №9. Яго вінавацяць у крадзяжы сямі мільёнаў рублёў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика