Ствараецца кансультатыўны савет па інфармацыйных тэхналогіях. 21.by

Ствараецца кансультатыўны савет па інфармацыйных тэхналогіях

18.06.2010 14:39 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Беларусі ў бліжэйшы час будзе створаны кансультатыўны савет па пытаннях развіцця інфармацыйных тэхналогій.

Аб гэтым паведаміў 17 чэрвеня начальнік Аператыўна‑аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Беларусі Валерый Вакульчык на сустрэчы з прадстаўнікамі «Белінфакам».

У кансультатыўны савет увойдуць прадстаўнікі як рэгулюючых органаў, так і аператараў сувязі. Савет будзе разглядаць пытанні, звязаныя з развіццём у краіне інфармацыйных тэхналогій, нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнэт і інш. Плануецца, што стварэнне новай структуры дасць магчымасць дзяржаўным органам і прыватным арганізацыям аб’яднаць свае намаганні для вырашэння складаных задач.

Кансультатыўны савет будзе створаны Аператыўна‑аналітычным цэнтрам (ААЦ) пры Прэзідэнце Беларусі. Згодна з указам нумар 60 ААЦ з’яўляецца спецыяльна ўпаўнаважаным дзяржаўным органам у сферы бяспекі выкарыстання нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнет. Ён надзелены правам вызначаць па ўзгадненню з Прэзідэнтам Беларусі пералік аператараў электрасувязі, якія маюць права на пропуск міжнароднага трафіку і далучэнне да сетак электрасувязі замежных дзяржаў.


БЕЛТА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусі ў бліжэйшы час будзе створаны кансультатыўны савет па пытаннях развіцця інфармацыйных тэхналогій. Аб гэтым паведаміў 17 чэрвеня начальнік...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика