Міліцыя арганізуе антынаркатычную акцыю «Скажы, дзе гандлююць смерцю!». 21.by

Міліцыя арганізуе антынаркатычную акцыю «Скажы, дзе гандлююць смерцю!»

18.06.2010 17:44 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З ініцыятывы Міністэрства ўнутраных спраў пры падтрымцы Міністэрства аховы здароўя і Цэнтральнага камітэта БРСМ 24 чэрвеня ў Беларусі пройдзе акцыя »Скажы, дзе гандлююць смерцю!».

Як паведаміла ўпраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязей МУС, у гэты дзень з 8.00 да 18.00 ва ўсіх абласных цэнтрах будуць працаваць гарачыя лініі,

на якія можна паведаміць, у тым ліку ананімна, звесткі аб наркагандлярах, месцах распаўсюджвання, захоўвання або спажывання наркатычных і псіхатропных рэчываў. Канфідэнцыйнасць паведамленняў гарантуецца.

Акрамя таго, на гарачай лініі ў Мінску (017) 222‑65‑45 урачы‑нарколагі адкажуць на пытанні, звязаныя з праблемамі ўжывання наркотыкаў, параяць, якія захады зрабіць, каб адолець нарказалежнасць. Спецыяльна для бацькоў плануецца абмеркаванне пытанняў, актуальных у перыяд летніх канікул: як засцерагчы падлетка ад залежнасці (наркатычнай, нікацінавай, камп’ютэрнай і г.д.), як распазнаць першыя прыкметы ўжывання наркотыкаў і дзе шукаць дапамогі.

Паводле слоў начальніка ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі МУС Аляксандра Гаўрылава, акцыя скіравана на тое, каб засцерагчы людзей ад небяспекі быць уцягнутымі ў наркабізнес. Сёння ён з’яўляецца адным з самых прыбытковых у свеце, таму жаданне ім займацца ў пэўнай часткі насельніцтва застаецца вельмі вялікім.

За пяць месяцаў 2010 года ў Беларусі канфіскавана прыблізна 60 кг наркатычных сродкаў і прыблізна 30 кг псіхатропных рэчываў.


БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З ініцыятывы Міністэрства ўнутраных спраў пры падтрымцы Міністэрства аховы здароўя і Цэнтральнага камітэта БРСМ 24 чэрвеня ў Беларусі пройдзе акцыя »Скажы, дзе...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика